Четверг, 20 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Подкатегории

Блог Юлии Алейченко (21)

Юлия Алейченко — литературовед, поэт, переводчик, главный редактор журнала «Нёман».

 

Просмотр материалов ...

Блог Алексея Чероты (2)

Алексей Иванович Черота — главный редактор газеты «Літаратура і мастацтва».

Просмотр материалов ...
У мінскіх кінатэатрах – чарговы пракат фільма Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», уганараванага дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на «Лістападзе» і прызам за лепшую рэжысуру кінафестывалю Artdocfest (2019). Балюча актуальнага тым, што галоўнага героя фільма ўжо няма з намі. Мастак Захар Кудзін, які граў самога сябе, скончыў жыццё самагубствам за пару дзён да новага, 2020-га года… І вось у чым феномен прагляду карціны зараз: з’яўляючыся ў чымсьці злавесным прароцтвам (бо непрыняцце вольнага мастацтва грамадствам – адзін з ключавых момантаў фільму, ды…
Пра кнігу Людмілы Сіньковай «Беларуская звышлітаратура» (Мн., «Кнігазбор», 2019). Літаратуразнаўства павінна быць і займальным у тым ліку. Каб у нашым «дзіджытал»-свеце патлумачыць, што ёсць чорным і белым; на якія прынады ловяць «масавыя» пісьменнікі і выдаўцы наіўных чытачоў; каб зрабіць свет айчыннага прыгожага пісьменства зразумелым, а галоўнае –прывабным. Але сыходзіць пры гэтым трэба, безумоўна, з пазіцый строга прафесійных, дзейнічаць у межах актуальных навуковых стратэгій. З вялікім поспехам гэта атрымліваецца ў Людмілы Сіньковай. У якасці пацверджання – яе новая кніга з інтрыгоўнай…
Сёння мастацкаму слову даводзіцца няпроста. Літаратурныя памкненні нашых сучаснікаў не такія гучныя, як інфармацыйныя паведамленні, міжнародныя навіны ў сацыяльных сетках, тэлеграм-каналах… Яно і зразумела. Жорскі свет, сацыяльнае пераабсталяванне, палітычныя зрухі, разломы і разбурэнні ў практычным жыцці, свядомасці – гэтыя і іншыя прычыны развіцця (ці пагібелі?) самога грамадскага, чалавечага жыцця выводзяць на першую лінію іншую павестку дня. Добра гэта ці дрэнна – пакажа час, пакажуць наступныя дзесяцігоддзі. Заўважыць хацелася б наступнае. Дарэмна чалавецтва ў бальшыні сваёй ігнаруе важкасць мастацкага свету, вартасці…
Рэцэнзія на кнігу Алеся Аркуша «Возера Вялікае» (Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда», 2018). Пісьмянкоўскае «думаць вершы» дужа ўдала характарызуе і паэзію Алеся Аркуша. Ён з тых творцаў, хто менавіта «абдумвае» рэальнасць, падсвечвае дэталі. А калі і будуе паветраныя замкі, то з тых фарбаў, што ёсць на зямлі… Тапонім у назве яго апошняга зборніка пераканаўча падкрэслівае выказаную думку: духоўнае апірышча аўтара – зямное, гэта кропка на карце і адзнака на сэрцы адначасова: і дзякуй Богу што ёсць возера Вялікае куды можна…
Гартаю старонкі альманаха «Жырандоля», які выпускае Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сярод іншых аўтараў – берасцейская пісьменніца Раіса Раманчук, якая нарадзілася на Гродзеншчыне – у вёсцы Літараўшчына Карэліцкага раёна. Закончыла Варанчанскую сярэднюю школу. Затым – Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Працавала ў Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні. Аўтар кніг паэзіі «Сцежка ў дзяцінства», «Рамонкавы ранак», «Звон верасовы», «Дабрыня». А ў «Жырандолі» надрукавана казка Раісы Раманчук «Цікаўны дожджык». Гэтая публікацыя падштурхоўвае да адной ідэі: чаму б не выдаць кнігу анталагічнага характару «Карэліччына…
Гартаю старонкі невялічкай кніжачкі «Тры месяцы ў Кітаі». Год выдання – 1959. Аўтар – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Сяргей Селіханаў. «Летам 1956 года я атрымаў пісьмо з Масквы. У пісьме паведамлялася, што Саюз мастакоў СССР арганізуе паездку групы творчых работнікаў у Кітай. Мне прапанавалі ўвайсці ў гэтую групу. Я, не раздумваючы, напісаў аб сваёй згодзе. Паездка намячалася на канец 1956 года. Часу было даволі, каб усё як след абдумаць, падрыхтавацца да далёкага падарожжа», – чытаю на самым пачатку. І далей:…
3 снежня ва Уфе прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаны 100-годдзю з дня заснавання Башкірскага выдавецтва «Кітап» і 85-годдзя Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан. З віншавальнымі адрасамі на круглым стале і юбілейным канцэрце выступілі замежныя кнігавыдаўцы і пісьменнікі. Госці падзяліся працоўным вопытам, абмяняліся кніжнымі выданнямі і выпускамі літаратурных часопісаў, змаглі на ўласныя вочы пабачыць традыцыйныя башкірскія танцы і абрады, а таксама пачуць народныя і аўтарскія песні. Башкірская літаратура мае багатую фальклорную гісторыю, пачынаючы са старажытнацюркскага перыяду. Эпасы, казкі, легенды, кубаіры, загадкі, песні, баіты,…
16 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторы беларускай літаратуры прайшла творчая сустрэча са шведскімі пісьменнікамі Грэтай Рутбёль і Ёрганам Гасілеўскім. Грэта Рутбёль – старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў, аўтарка трыццаці кніг для дзяцей, укладальніца папулярных дзіцячых энцыклапедый. Ёрган Гасілеўскі – празаік і паэт, аўтар вядомага рамана Hastigheten («Хуткасць»), прысвечаным падзеям генацыду ў Руандзе. Мадэраваў размову Ціхан Чарнякевіч. «Да пэўнага часу ў Швецыі нельга было выдаць дзіцячую кнігу пра смерць. Але я напісала такую. Справа ў тым, што мой бацька загінуў, калі я…
Ёсць людзі, якія ад нараджэння пад шчаслівай зоркай маюць місію. Больш ці менш глабальную, больш ці менш агульназначную. Чалавек з такой выразна акрэсленай місіяй у нашай культуры – Сяргей Панізьнік. І роля яго – Захавальнік. Традыцый, памяці продкаў, усмешак сучаснікаў, іх словаў-учынкаў. Незвычайна вялікі архіў са здымкамі, выразкамі, запісамі – Сяргей Сцяпанавіч карпатліва і чуйна збірае ўсё тое, чым яго на жыццёвым шляху ўзнагароджвалі Нябёсы. І ва ўласнай слоўнай творчасці толькі памнажае энергетыку геннай памяці. Яго новая кніга “На падкове…
Рускі пісьменнік-марыніст Мікалай Чаркашын нарадзіўся на Гродзеншчыне, у Ваўкавыску. З даўняга часу – з года 1989-га – сярод маіх кніжных збораў вылучаецца сціплая кніжка ў мяккай вокладцы: «Сэрца камандзіра» Мікалая Чаркашына. Была некалі такая серыя – «Бібліятэчка часопіса «Советский воин». Дык вось 11-м выпускам у гэтай серыі – дакументальная аповесць М. Чаркашына «Сэрца камандзіра (Тры гісторыі з жыцця Абатурава)». Выдадзена яна была ў 1988 годзе. А як патрапіла да мяне – гісторыя асобная. Выкладу яе кароткімі штрыхамі. У 1988 –…
Вольга Гапеева. Чорныя макі. Мн.: Галіяфы, 2019. Новая кніга Вольгі Гапеевай – заканамерны працяг старой. І гэтым я абсалютна не хачу сказаць пра неарыгінальнасць і творчы застой. Наадварот. Гаворка пра тое, што паэтка знайшла сваю манеру, адметнае гучанне, асабісты інтэлектуальны код. Яе чорныя макі растуць са строгай і стройнай «граматыкі». «Лінгвістычная» вобразнасць застаецца яскравай прыкметай лірыкі Гапеевай. Мысленне моўнымі катэгорыямі нараджае цікавую гульню сэнсаў. «Я вуснае шчасце, а не пісьмовае», – прамаўляе лірычная гераіня. Яе каханы «перакатвае яе ў сваім…
Ёсць на Міншчыне адмысловыя куточкі. Тыя мясціны, якія па праве можна назваць «культурнымі гнёздамі». Як, напрыклад, – Случчына ці Капыльшчына. Альбо – Пухавіччына ці Уздзеншчына. І ў кожнай з гэтых старонак ёсць свае летапісцы. Пра Случчыну напісана цэлая бібліятэка. Аўтары – Анатоль Грыцкевіч, Алесь Марціновіч, Анатоль Жук, Рыгор Родчанка… Пра Уздзеншчыну піша Васіль Шырко. Капыль – таксама з тых прастораў, якая прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Адзін з іх – доктар навук Алесь Бельскі. Настаўніцтва краіны болей ведае яго па публікацыях у…
Яшчэ дзесяць дзён у культурніцкай прасторы ОК16 у Мінску можна будзе пабачыць грандыёзную выставу Алеся Родзіма “Міфалагема тысячагоддзя”, аднайменную з найвялікшым сучасным еўрапейскім палатном майстра. Аўтар першага малюнка на аскепках Бярлінскай сцяны, беларус родам з Баранавічаў, вучань Натана Воранава і Васіля Ахрэмчыка, імя якога грымела ў Германіі, Францыі, Галандыі, Італіі, да апошняга часу не быў, на жаль, шырока вядомы ў Беларусі. Паўнавартасная выстава Родзіма ў рамках арт-фестывалю – выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайным, сінтэтычным, эклектычным мастацтвам. Яна найперш пра тое,…
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу Аляксандра Кішчанкі «Касмічны пілігрым». Назва вельмі ўдала раскрывае характар таленту мастака. Творца, які мысліў шырокімі метафарамі-абагульненнямі, вядомы найперш як стваральнік манументальных твораў. Яго «Габелен стагоддзя» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, а габелен «Чарнобыль» знаходзіцца ў будынку ААН. Выстава дэманструе станковы жывапіс майстра апошніх дваццаці гадоў яго жыцця: шматфігурныя кампазіцыя, партрэты, нацюрморты. Вострая сацыяльная праблематыка, пошук гармоніі ў свеце, пераасэнсаванне біблейскіх і міфалагічных матываў – характэрныя рысы прадстаўленых палотнаў. Гледачы сустрэнуць як папулярныя хрэстаматыйныя працы,…
У Жыровічах у самы пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў Слоніме прайшоў міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». У дыскусіях, дыялогах, некаторых спрэчках удзельнічалі паэты, празаікі, перакладчыкі, літаратуразнаўцы болей як з дзесяці краін. Адзін з удзельнікаў – журналіст і пісьменнік з Казахстана Васіль Шупейкін запытаўся ў мяне, а якая логіка ў гэтых сустрэчах, чаму менавіта пісьменнікаў запрашаюць да размовы на пляцоўку іншай краіны. І сапраўды, чаму..? Прыехалі гэтым разам (а такія круглыя сталы праводзяцца ў Беларусі з…