Вторник, 24 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міжнародны характар беларускага слова  

  • Воскресенье, 08 сентября 2019 18:13
  • Автор  Сугучча

У Жыровічах у самы пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў Слоніме прайшоў міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». У дыскусіях, дыялогах, некаторых спрэчках удзельнічалі паэты, празаікі, перакладчыкі, літаратуразнаўцы болей як з дзесяці краін.

Адзін з удзельнікаў – журналіст і пісьменнік з Казахстана Васіль Шупейкін запытаўся ў мяне, а якая логіка ў гэтых сустрэчах, чаму менавіта пісьменнікаў запрашаюць да размовы на пляцоўку іншай краіны. І сапраўды, чаму..?

Прыехалі гэтым разам (а такія круглыя сталы праводзяцца ў Беларусі з 2007 года) пісьменнікі з Азербайджана, Літвы, Казахстана, Індыі, Малдовы, Расіі, Італіі, Польшчы, Узбекістана, Украіны, Сербіі, Грузіі, Таджыкістана… І, зразумела, у размове ўдзельнічалі беларускія літаратары. Планавалі прыехаць на круглы стол яшчэ і майстры прыгожага пісьменства з Балгарыі, Вялікабрытаніі, з некалькіх іншых краін.

Некаторыя пісьменнікі ўпершыню адкрывалі Беларусь, беларускі свет. Іншыя – частыя госці ў Мінску, іншых гарадах і мясцінах нашай краіны. Але ўсе аднолькава былі зацікаўленыя – пра гэта засведчылі выступленні, прапановы, агучаныя на круглым стале, – выбудаваць адносіны паміж беларускай і іншымі культурамі, літаратурамі. Так, на гэтым мерапрыемстве не гучалі рэзалюцыі, не прымаліся пастановы. Але ж усе шукалі агульныя кропкі судакранання, імкнуліся ўнесці прапановы, якія дапамаглі б класічнай і сучаснай літаратуры знайсці новыя шляхі для ўзаемапранікнення ў іншыя нацыянальныя прасторы.

Расказваючы пра свае магчымасці, пра тое, якія творчыя рэсурсы ёсць у кожнай краіне, замежныя госці шчыра гаварылі пра вартасці беларускай літаратуры. Бо, едучы ў Беларусь, яны, безумоўна, зазіралі ў розныя крыніцы, каб як мага болей даведацца пра беларускае прыгожае пісьменства. Аляксандр Элердашвілі з Грузіі – вядомы ў сваёй краіне перакладчык, усходазнаўца. Ён прапанаваў беларусам адгукнуцца на яго запыт па ўключэнню ў анталогію сусветнай жаночай паэзіі чатырох ці пяці падборак беларускіх паэтэс. Але выбар – за беларусамі. Бо каму, як не ім, ведаць вартасці ўласнай паэзіі, вартасці твораў найболей цікавых літаратараў. І ў гэтым – адметнасць круглага стала. Прамыя стасункі дапамагаюць выбіраць лепшае, сапраўднае. Дапамагаюць у большасці выпадкаў не памыліцца.

Кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева не аднойчы прыязджае ў Беларусь. Акрамя гэтага яна яшчэ ініцыіруе прыезд у Мінск, іншыя гарады нашай сінявокай краіны прыезд казахстанскіх калег-літаратуразнаўцаў. Дарэчы, ужо рыхтуецца да друку трэці «казахстанскі выпуск» беларускага «Нёмана». Змест яго, як і ранейшых двух выпускаў, складуць гісторыка-літаратурныя, літаратуразнаўчыя артыкулы. «А яшчэ як укладальнік «казахскіх выпускаў» «Нёмана», -- заўважыла Святлана Ананьева, – я мару пра пашырэнне гэтых нашых праектаў, пра тое, што казахскія крытыкі выступяць з рэцэнзіямі, артыкуламі на творы беларускіх пісьменнікаў. Падрыхтуюць артыкулы, дзе параўнаюць развіццё нашых нацыянальных літаратур».

Празаік, перакладчык, галоўны спецыяліст аддзела міжнародных літаратурных сувязяў і мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў Узбекістана Рысалат Хайдарава, якая прыехала з Ташкента, расказала пра апошнія здабыткі ў галіне стасункаў ўзбекскай і беларускай літаратур. У 2018 – 2019 годзе ў Ташкенце пабачылі свет кніга паэзіі народнага песняра Беларусі Якуба Коласа, калектыўны зборнкі вершаў беларускіх паэтаў ў перакладах на ўзбекскую мову. Новыя публікацыі беларускіх аўтараў з’явіліся ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы. «Важна, каб гэтыя публікацыі сталі прадметам увагі ўзбекскага чытача, -- сказала Рысалат Хайдарава. – Таму да перакладчыцкай працы мы імкнёмся прыцягнуць лепшых узбекскіх мастакоў слова».

Круглы стол у Жыровічах, Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме – гэта і магчымасць пазнаёміць замежных літаратараў з Беларуссю, з сацыяльна-эканамічным развіццём нашай краіны. Дзеля гэтага ў праграму візіту літаратараў розных краін былі ўключаны і розныя сустрэчы, экскурсіі. Хтосьці пазнаёміўся з мемарыяльным комплексам «Хатынь». Хтосьці – з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам ці з факультэтам міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта. Яцак Палкевіч, публіцыст, падарожнік з Польшчы, адкрыў для сябе беларускага чытача, прэзентуючы сваю кнігу падарожных нарысаў у мінскай кнігарні «Светач».

Расказаць свету пра Беларусь – вось мэта, якая пасля ўплывае і на развіццё турызму, якая тым ці іншым чынам звязана і з эканамічнымі стасункамі паміж краінамі і народамі. Пісьменнік і журналіст з Казахстана Васіль Шупейкін пагадзіўся з такой высновай, спярша на ўласныя вочы разгледзеўшы і новыя беларускія адрасы. І выслухаўшы на «круглым стале» у Жыровічах сваіх калег-літаратараў з розных краін свету.

 

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 56 раз
Другие материалы в этой категории: « Год Абая ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии