Четверг, 18 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Помста, годнасць… жыццё

  • Понедельник, 04 марта 2019 16:15
  • Автор  Сугучча

Проза Васіля Быкава даўно выклікае жывую цікавасць у рэжысёраў. Відавочная лаканічнасць радка, дасканая прамалёўка сапраўды значных мастацкіх дэталяў, дынамізм развіцця падзей правакуюць жаданне візуалізаваць аповед… «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Абеліск», «Узыходжанне» (паводле «Сотнікава»), «Знак бяды», «У тумане», «Фруза», «Круглянскі мост», «Асуджаныя на вайну» (паводле аповесці «Пайсці і не вярнуцца») пабачылі свет як кінафільмы. Вядомыя і тэатральныя пастаноўкі паводле твораў Быкава, і балет «Альпійская балада» Яўгена Глебавава.

Апошнім часам назіраем новую хвалю цікавасці да экранізацый быкаўскай прозы. У 2017-ым годзе прайшлі паказы «Жоўтага пясочка» Алеся Туровіча. Цяпер – знаёмімся з фільмам Алеся Меліхаўца.

«Народныя мсціўцы», знятыя паводле аднайменнага апавядання, без перабольшання можна назваць адной з самых удалых экранізацый у кароткім метры. Рэжысёру, які, дарэчы, не мае спецыяльнай адукацыі акром курсаў, удалося надзвычай арганічна перадаць дух малой прозы Васіля Быкава. Пэўна, сакрэт у шчырай любові да творчасці знакавага пісьменніка, дасканалае веданне яго творчай манеры… Іранічнае, глыбокае апавяданне паўстае праз прызму сучаснасці, выкрываючы надзвычай злабадзённыя і набалелыя «беларускія пытанні». Прычым сучаснасць не ўрываецца гвалтоўна ў канву твора, яна толькі падсвечвае яшчэ ярчэй актуальнасць прыняцця маральнага выбару, разумення паняткаў «годнасць», «здрада», «помста»…

Даволі ўдалым бачыцца і падбор актораў. Пераканаўча перададзены вобразы чатырох сяброў – няўдалых мсціўцаў: Снайпера-Івана, Дубчыка, Ляплеўскага, Саўчанкі. Твары «заўчасна пастарэлых хлопчыкаў», рваныя фразы, горыч і бахвальства – усё гэта ёсць у выканаўцаў цэнтральных роляў. Удалося і прыўнясенне міфічнага элементу ў строгую кампазіцыю асновы. Начныя відзежы памерлых родзічаў, трывожная поўня ў чорным небе толькі ўзмацняюць душэўны неспакой і развагі аб кармічным абавязку кожнага…

Асобна трэба казаць пра пачатак і канец фільма. Прымач, які герой настройвае на патрэбную хвалю, выдае зусім не выпадковыя гукі: гімн, пісьменніцкі выступ, песню. Музыка ўвогуле мае вялікае значэнне ў «Народных мсціўцах». І гледачу варта зразумець, разгадаць, што да чаго. Напрыканцы вельмі паказальнай з’яўляецца сцэна, калі адзін з чатырох «мсціўцаў» няўпэўнена падае руку чэкісту Вусаву. А потым – доўга глядзіць на яе з непрыхаванай агідай. Быкаўскі радок «бы да агіднай жабы, слаба дакрануўся да яе» – паказаны бліскуча! Добра і тое, што часавыя рамкі «пад занавес» перасоўваюцца. П’яны, збянтэжаны чалавек прачынаецца ў руінах (яўна, гістарычна значнага будынка) і панура адпраўляецца на чыгуначную станцыю. Балючае сутыкненне з рэальнасцю – як святло да нецвярозых вачэй…

Фільм Алеся Меліхаўца бянтэжыць, прымушае сур’ёзна задумацца і, безумоўна, яшчэ раз перачытаць вечна актуальнага Быкава.

Юлія Алейчанка

Ілюстрацыя прадастаўлена Алесем Меліхаўцом

 

 

Прочитано 124 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Публикуется в ...

  • Генная памяць
    Генная памяць Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. Мн., Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018. Жывучы ў нашай «напаўвіртуальнай» рэальнасці, можна часам паверыць у немагчымае,…
  • У якія цуды верыць?
    У якія цуды верыць? Алесь Гібок-Гібкоўскі. Дом каля возера. Мн., Мастацкая літаратура, 2018. Вершнік змагаецца з цемрай, прынцэса чакае ратавання ў недасяжнай вежы, бедны…
  • Чалавечыя гульні
    Чалавечыя гульні Адам Глобус. Казкі сталічныя. Мн., Кнігазбор, 2018. Чорны чалавек, труна на колах, пікавая дама, прывід ліхтаршчыка… Гарады і мястэчкі жывуць,…
  • Помста, годнасць… жыццё
    Помста, годнасць… жыццё Проза Васіля Быкава даўно выклікае жывую цікавасць у рэжысёраў. Відавочная лаканічнасць радка, дасканая прамалёўка сапраўды значных мастацкіх дэталяў, дынамізм развіцця…
  • Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай…
    Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай… Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. Мн., Выдавец А.М. Янушкевіч, 2018. Я шмат чытаю. У тым ліку беларускага, «бягучага». І цяпер з…