Суббота, 19 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Беларускі кнігазбор»: прэзентацыя 100-га тома

  • Вторник, 10 декабря 2019 11:38

13 снежня 2019 года ў 14.00 адбудзецца прэзентацыя кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор» у сувязі з выпускам 100-га тома.

Серыя заснавана ў 1996 годзе, яе ідэйным натхняльнікам і галоўным рэдактарам  з’яўляецца пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст Кастусь Аляксеевіч Цвірка. «Беларускі кнігазбор» распачаўся выданнем «Ян. Чачот. Выбраныя творы», 100-ы том ‒ «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы». Зараз праект уключае тры тэматычныя напрамкі: мастацкая літаратура, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай класікі.

Да стварэння серыі ў 2008 годзе далучылася выдавецтва НАН «Беларуская навука», з таго часу выйшла больш за трыццаць тамоў кніг.

На прэзентацыі можна будзе падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй выдання, пачуць беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, культурных і грамадскіх дзеячаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па адрасе г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, зала 216.

 

Матэрыял падрыхтаваны паводле інфармацыі партала Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Прэс-рэліз ад Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі

 

Прочитано 879 раз