Воскресенье, 09 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Архіў-музей літаратуры і мастацтва адзначыць юбілей анлайн

9 чэрвеня 2020 года Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва спаўняецца 60.

Вядома ж, калектыў архіва-музея збіраўся ладзіць сустрэчу і вітаць гасцей ў сваіх сценах, аднак, у сувязі са складнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, запланаваў святкаванне ў анлайн-фармаце. Калі ласка, далучайцеся да трансляцыі і віншуйце супрацоўнікаў установы са святам! Будзе цікава.

Сесія адбудзецца 9.06.2020 а 14-ай па адрасе: https://zoom.us/j/97969363199

ID канферэнцыі 979 6936 3199

Нагадаем, што Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва заснаваны 9 чэрвеня 1960 года і з’яўляецца адным з багацейшых сховішчаў дакументальных крыніц па гісторыі літаратуры, выяўленчага мастацтва, тэатра і музыкі Беларусі. Заховае 520 фондаў і калекцый, у аснове якіх асабістыя архівы дзеячаў літаратуры і мастацтва, дакументы творчых саюзаў, рэдакцый СМІ, выдавецтваў, Беларускага музея імя І.Луцкевіча ў Вільні, кінастудыі «Беларусьфільм», Белдзяржфілармоніі, Беларускай акадэміі музыкі і інш. 

Найкаштоўнейшая частка літаратурнага фонду ўстановы – асабістыя архівы такіх пісьменнікаў як Я.Брыль, Г. Бураўкін, М.Гарэцкі, А.Адамовіч, В.Быкаў, К.Каганец, А. Бабарэка, У.Караткевіч, А.Куляшоў, Я.Купала, Я.Колас, М.Лынькоў, І.Мележ, Я.Пушча, М.Танк, І.Шамякін.

 

«Сугучча»

Паводле інфармацыі bdamlm.by

 

Прочитано 543 раз