Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З блога Юлі Алейчанка. Эпоха ў партрэтах

Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме «Праца без аўтарства». Пісаць партрэты знакавых людзей паводле фатаздымкаў, творча пераасэнсоўваючы матывы іх паводзінаў, – унікальны праект. Гэта даніна памяці і пранікненне ў глыбіні чалавечай псіхалогіі. Рыхтар пасля доўгіх пошукаў знайшоў сябе менавіта ў гэтым, раскрыўшы для суайчыннікаў няпростую гісторыю ГДР. Падобны пасыл і ў беларускага мастака – ён піша беларускую гісторыю ў яе вядомых і не вельмі асобах. У Мінску на фасадзе вытворчага будынка станкабудаўнічага завода ён змясціў партрэт гарадскога галавы графа Караля Чапскага, а вось у Віцебску цяпер ёсць партрэт звычайнага чалавека, сведкі страшных падзей вясны 1986 года…

 

Партрэт старога з Чарнобыльскай зоны з муркаючым сябрам на шапцы – кранальны, нават трагічны, але, тым не менш, жыццесцвярджальны. У канцы тунэля бачыцца святло, калі ёсць дзеля каго жыць. Нешта цёплае і блізкае. На жаль, знайсці мужчыну з фатаздымка ў вёсцы Стрэлічава Хойніцкага раёна ўжо не атрымалася... І падарунак, падрыхтаваны для яго (малюнак шагалаўскіх закаханых над горадам) быў перададзены Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнага запаведніку.

Піша Сяргей Русак у тэхніцы «стэнсіл-арт» (трафарэт). Ён апрацоўвае малюнкі да чорна-белых і паўтонавых, потым па слаях выразае і наносіць іх на паверхню з дапамогай аэразоляў. Гэта вельмі актуальнае і сучаснае мастацтва. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Мінска, Кіева, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Петразаводска, Гданьска, Амстэрдама, Лондана. Прымаў удзел у розных выставах сучаснага мастацтва і фестывалях «Dni Solidarnego Street-Artu» (Гданьск), «Phantom Click» (Кіеў), «Vulica Brasil» (Мінск).

Цікава, што па спецыяльнасці Izum (творчы псеўданім мастака), здавалася б, далёкі ад мастацтва – у 2006 г. ён скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «інжынер», цяпер працуе ў лакаматыўным дэпо г. Ліда... Магчыма, інжынернае бачанне якраз і дапамагае Сяргею Русаку ў яго дакладнай мастацкай тэхніцы.

Літаратура нон-фікшн незвычайна папулярная цяпер, як і «дакументальны» жывапіс. Глядзець на гісторыю вачыма сучаснікаў – заўсёды цікава і павучальна.

 

Юлія Алейчанка

 

Прочитано 296 раз