Среда, 26 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Гісторыя сёння

  • Вторник, 21 января 2020 19:20

Круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці», абвешчаны часопісам «Маладосць», стане часткай праграмы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы.

Мерапрыемства адбудзецца  9 лютага, у нядзелю, у апошні выставачны дзень, з пачаткам а 13-й гадзіне. Такі выбар дня і часу абумоўлены тым, што заяўкі на ўдзел у «круглым стале» атрыманы не толькі ад мінскіх даследчыкаў мінулага, але і ад іншагародніх, частка якіх — студэнты, настаўнікі, вучні. У прыватнасці, чакаюцца госці з Гродна, Слоніма, Ліды.

Прапанаванае праблемнае поле закранае пытанні сэнсаў і ролі актуалізацыі мінулага, прычыны пагрэшнасцей сучаснага ўспрымання гістарычных падзей, эстэтыку «наватвораў» і этыку абвяржэнняў, суаднесенасць мэт і сродкаў «ажыўлення» гістарычных асоб і падзей, інтуітыўныя падыходы ў даследаваннях і новыя межы ў сумненнях і пафасе. Важна адзначыць, што тэматыка і спецыфіка «круглага стала», ініцыяванага «Маладосцю», выклікала досыць вялікую і адназначна жывую цікавасць. У выніку праграму мерапрыемства складуць выступленні на тэмы вуснай і лакальнай гісторыі, гістарычнай фікцыі і гістарычнай прозы, у актуальным кантэксце будуць закрануты вобразы Рагнеды, Льва Сапегі і Уладзіслава Сыракомлі, а гістарычная спадчына будзе разгледжана нават і праз прызму Instagram. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў «круглага стала» звернуцца вядомыя гісторыкі і літаратары.

 

Крыніца: Маладосць 

Прочитано 431 раз