Воскресенье, 09 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Iранская лiтаратура ў Беларусi: першыя крокi

Цяжка нешта новае адкрыць з нацыянальнай лiтаратуры Iрана. Прычын на тое некалькi. I першая з iх — сучасную персiдскую лiтаратуру амаль не перакладаюць на рускую мову. Што ўжо казаць пра публiкацыi ў Беларусi?! 

Але калi зазiрнуць у даныя Нацыянальнай кнiжнай палаты Беларусi, то можна даведацца, што, пачынаючы з 2001 года, у нашай краiне 13 (!) разоў асобнымi кнiгамi выходзiлi творы Умара Хаяма. Праўда, у выхадных дадзеных большасці выданняў пазначана, што выдадзена «Русiчам» (Смаленск) пры ўдзеле ААТ «Харвест» (Мiнск). Нагадаем, што персiдскi паэт нарадзiўся ў Нiшапуры (сучасны Iран). Многiя гады яго жыцця звязаны з цэнтральнаазiяцкiм рэгiёнам.

З трынаццацi «беларускiх» кнiг класiка ўсходняй паэзii 12 — на рускай мове. Да iх укладання, выдання прычынiўся беларускi паэт i празаiк Мiраслаў Адамчык. А ў 2016 годзе кнiга У. Хаяма «Выбраныя рубаi» на беларускай мове пабачыла свет у выдавецтве Змiцера Коласа ў серыi «Паэты планеты». Тэкст у зборнiку пададзены паралельна — на персiдскай i беларускай мовах. Творы У. Хаяма гучаць у перакладах народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна. Уявiце сабе, гэта звесткi толькi па XXI стагоддзi. Такiм чынам, можна лiчыць, што выдавецкi i перакладчыцкi патэнцыял у справе засваення iранскай лiтаратуры ў Беларусi ёсць.

А ў 2017 годзе ў Мiнску выйшаў зборнiк вершаў персiдскага паэта Гейсара Амiнпура «Выбраныя вершы». На рускай мове. Пераклад з персiдскай мовы (падрадкоўны) ажыццёўлены Анастасiяй Жыткевiч. Вершаваны пераклад належыць Вользе Шахаб. Прадмову да кнiгi напiсаў Сеед Абдалмаджыд Шафаi. Наклад кнiгi — 500 экзэмпляраў. Такiя сённяшнiя крокi ўваходжання iранскай нацыянальнай лiтаратуры ў беларускi свет.

Вядома, што ў апошнiя гады ў Беларусi абаронена больш за паўдзясятка дысертацый у розных галiнах навук грамадзянамi Iрана. I адна з дысертацый — на тэму «Лiтаратурна-мастацкiя выданнi Iрана: гiстарычныя традыцыi i сучасная медыяпрактыка». Яна належыць кандыдату фiлалагiчных навук Н.М.I. Эбрахiмi Гарбанi. I ў гэтым таксама выяўляецца адзiн са шляхоў да развiцця беларуска-iранскiх лiтаратурных i гуманiтарных сувязяў.

Мiкола Берлеж

Крыніца: Звязда

Прочитано 565 раз