Среда, 22 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Юным чытачам – пра фінансы, банкі і іншае

  • Воскресенье, 12 ноября 2017 16:44

У выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” убачыла свет кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Уладзіміра Ліпскага “Грошык і таямнічы кошык”. У падзагалоўку: “Азбука фінасавай граматнасці ад “Беларусбанка”.

Лепшага фармата ў выкананні сацыяльнага заказу ў галіне дзіцячай літаратуры і не прыдумаеш. Пісьменнік расказвае дзецям (а раней гэтыя гісторыі друкаваліся на старонках часопіса “Вясёлка”) пра тое, як нехта Грошык знаёміцца з фінансамі, спрабуе ўсвядоміць, як распараджацца рублём альбо капейкай, высвятляе адкуль у дарослых бяруцца грошы, што такое сямейны бюджэт, як яго планаваць. Грошык мае свае сакрэты. Займальныя аповеды пісьменніка мяжуюцца ў кнізе з рэбусамі, загадкамі – адным словам, працуе адмысловая “Школка Грошыка”. Аўтар кнігі імкнецца насыціць чытача самай разнастайнай інфармацыяй, запрашае ў падарожжа па сакрэтных лабірынтах фінансавай граматнасці. Разам з дзецьмі, якія адкрыюць старонкі па-свойму ўнікальнай кнігі, Уладзімі Сцяпанавіч Ліпскі разважае над беларускімі народнымі прымаўкамі і выслоўямі: “Будзем мы – будуць грошы”; “Малады назбірай, а стары пражывай”; “Капейка рубель беражэ”; “Узбіцца на капейку”…

Банкаматы, пін-код, рахунак, плацежны тэрмінал, крэдыт, інкасатар – кніга дзіцячага пісьменніка дапамагае не заблытацца ў тэрміналогіі, а зразумець сутнасць гэтых тэрмінаў, іх ролю ў нашым жыцці і ўвогуле ў жыцці краіны, у фінансавай сістэме нашай дзяржавы.

Багата ілюстраванае выданне, з выдатнымі дызайнерскімі рашэннямі, выбудаванае так, каб можна было не проста чытаць, а літаральна “падарожнічаць” па тэме, проста ўражвае. Несумненна, такую кнігу, якая нарадзілася дзякуючы і кансультацыям групы па фінансавай граматнасці Галаўнога офіса ААТ “ААБ Беларусбанк”, варта мець кожнаму малодшаму школьніку. Тыраж такой кнігі (пакуль ён складае 1000 экзэмпляраў), канешне ж, патрабуе перавыдання.

Сяргей Шычко

Прочитано 453 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии