Четверг, 24 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мастацкая выстава Марата Гаджыева адкрылася ў Мінску

  • Пятница, 09 Февраль 2018 16:43

Выстава “Зунзул чані” дагестанскага мастака і пісьменніка Марата Гаджыева, арганізаваная напярэдадні ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, адкрылася ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.

{youtube} s8B9gLVbmuQ {/youtube}  

Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Выдавецкім домам “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры. 

Марат Гаджыеў з’яўляецца заснавальнікам і галоўным рэдактарам каўказскай літаратурна-мастацкай газеты “Горцы”, дырэктарам грамадскай арганізацыі “Каўказскі дом перакладаў”, галоўным бібліятэкарам Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава. Ён жа стаў аўтарам кнігі “Соль”, якая расказвае пра падарожжы па Каўказе. Разам з калегамі-журналістамі Саідам Ніналалавым і Жэмілат Ібрагімавай Марат Гаджыеў прэзенаваў персанальныя кнігі, што былі выдадзены апошнімі гадамі ў Махачкале. Асаблівую ўвагу заслугоўвае літаратурна-мастацкі альманах “Каўказскі экспрэс”, які быў адзначаны Гран-пры на Дагестанскім кніжным кірмашы “Таркі-Тау”. Асобнікі аўтарскіх выданняў былі перададзены ў падарунак Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь і некаторым іншым знакавым установам.

Мастацкія творы Марата Гаджыева захоўваюцца ў Дагестанскім музеі выяўленчага мастацтва, прыватных калекцыях ў розных краінах свету. 

 

 

 Крыніца: zviazda.by

Фота: Марына Варабей

 

Прочитано 619 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии