Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паштоўка ў гонар аўтара “Радзімы маёй дарагой”

  • Пятница, 02 марта 2018 08:24

Сёння, 2 сакавіка, у 17. 20 на Мінскім міжнароднай выстаўцы-кірмашы на Цэнтральнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстае гашэнне паштоўкі, выпушчанай “Белпоштай” да 100-годзя беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста, літаратуразнаўца Алеся Бачылы (нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў пухавіцкай вёсцы Лешніца).

Аўтар словаў на вядомую ўсім беларусам песню “Радзіма мая дарагая” быў першапраходцам у раскрыцці вобраза, акалічнасцяў жыцця Максіма Багдановіча, напісаў пра пошукі яго родзічаў, сведкаў яго творчай работы выдатную кнігу – “Дарогамі Максіма”. І, канешне ж, быў самаахвярным і шчырым працаўніком на паэтычнай ніве. Яго кнігі вершаў, паэм (найперш – зборнік “Белы бярэзнік”) і зараз вартыя ўвагі шырокага чытача.

У Мар’інай Горцы (райцэнтр на Пухавіччыне) ёсць вуліца Алеся Бачылы. Мо ў год векавога юбілея з’явяцца новыя памяткі, новыя мемарыяльныя пазнакі ў гонар паэта? Пакуль застаецца падзякаваць “Белпошце” за выдадзеную паштоўку.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 2071 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии