Суббота, 15 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі” адбудзецца з 3 па 5 мая ў Мінску

Медыяфорум прымае павільён Нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭкспо” па праспекце Пераможцаў, 14.

На выставе будуць прадстаўлены нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, вядучыя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, экспазіцыі рэгіянальных СМІ, галіновыя выданні, адукацыйныя і дзіцячыя выданнні, літаратурна-мастацкія і культуралагічныя выданні, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя ўдзельнікі, FM-станцыі, экспазіцыі недзяржаўных СМІ.

Праграма медыяфорума ўключае прэзентацыі інфармацыйных праектаў, аўтограф-сесіі, майстар-класы, флэш-акцыі і інш. Прадстаўнікі СМІ атрымліваюць магчымасць абмеркаваць у шырокім прафесійным коле самыя актуальныя і значныя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем інфармацыйнай сферы.

Традыцыйна падчас выставы адбывваецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара”,  а таксама пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных  адносінаў, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Марына Варабей

Крыніцы: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, belexpo.by

 

 

Прочитано 1817 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии