Воскресенье, 19 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Каб людзі не журыліся»

  • Пятница, 13 Апрель 2018 13:02

Ён майстар яркага, непаўторнага таленту. У яго спектаклях выконвалі ролі такія знакамітыя акцёры тэатра і кіно, як Анатоль Папанаў, Андрэй Міронаў, Аляксандр Шырвінт, Вера Васільева, Наталля Селязнёва, Леў Дураў... На працягу двух дзесяцігоддзяў яго п’есы ставіліся ў 300 тэатрах Савецкага Саюза, а таксама многіх вядучых тэатрах Усходняй Еўропы. У Гомельскай абласной бібліятэцы прэзентавалі мемарыяльную залу, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы, драматургу Андрэю Макаёнку.

З 2010 года ў кніжніцы паспяхова працуюць тры музейныя экспазіцыі, прысвечаныя народным пісьменнікам Беларусі — Івану Шамякіну, Івану Мележу, Івану Навуменку. І вось мемарыяльнная зала Андрэю Макаёнку. Падставай для яе стварэння стаў архіў драматурга, які перадала бібліятэцы яго жонка Любоў Іванаўна Макаёнак. У экспазіцыі — камсамольскі і ваенны білеты, узнагароды, пасведчанне народнага пісьменніка БССР з нагрудным знакам, ганаровая грамата лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа з нагрудным знакам, кнігі з аўтографамі ад калег па пяры, пісьмы, тэлеграмы, рукапісы, афішы, першы верш, напісаны ў 1945 годзе (пачынаў драматург з паэзіі), рэдкія фотаздымкі, асабістая бібліятэка і фотаальбомы драматурга, яго ваенныя дзённікі, аўтапартрэт з дрэва, які выразаў сам драматург, і многія іншыя матэрыялы.

«Выбачайце калі ласка», «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Зацюканы апостал» — далёка не поўны пералік п’ес, створаных драматургам, якія доўга не сыходзілі са сцэны тэатраў. Напрыклад, трагікамедыя «Зацюканы апостал» упершыню была пастаўлена ў Маскоўскім тэатры сатыры. У рэпертуары тэатра п’еса праіснавала больш за 15 гадоў, за гэты час была пастаўлена звыш 600 разоў.

У архіве пісьменніка захавалася кніга аб Маскоўскім тэатры сатыры з дарчымі надпісамі Г. Менглета, С. Мішуліна, В. Васільевай і інш. Вось адзін з запісаў: «Дорогому папе — Андрею от отца его малыша и Апостола Зиновия Высоковского с братской любовью».

Пісьменнік нарадзіўся 12 лістапада 1920 года ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У час вайны быў цяжка паранены. Пасля вайны скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, працаваў у «Вожыку», больш як дзесяць гадоў быў рэдактарам часопіса «Неман». Вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Імя Макаёнка жыве і сёння: у літаратуры, у тэатры, у нацыянальнай культуры.

Ніна Серыкава

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 989 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии