Пятница, 19 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

22 траўня адбудзецца прэзентацыя кнігі Міколы Труса "Купалаўскія адрасы ў Славакіі"

22 траўня ў 17.00 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя кнігі кандыдата філалагічных навук Міколы Труса “Купалаўскія адрасы ў Славакіі”

Выданне раскрывае постаць Янкі Купалы ў кантэксце гісторыі беларуска-славацкіх культурных узаемасувязяў.

Кніга, якая будзе прэзентавана, з’яўляецца вынікам плённай працы даследчыка з замежнымі архівамі. Выяўлены шэраг дакументаў і матэрыялаў, сярод якіх  інтэрв’ю, аўтографы, фотаздымкі, публікацыі ў СМІ, што тычацца падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў, у склад якой уваходзіў Янка Купала.

Прэзентацыя адбудзецца пры ўдзеле прадстаўнікоў дыпламатычных місій, навукоўцаў, пісьменнікаў, арганізатараў міжнароднага культурнага і выставачнага праекта “Славацкімі шляхамі Янкі Купалы”.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4.

"Сугучча"

Падрабязней на kupala-museum.by

 

Прочитано 1050 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии