Четверг, 18 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Нябесны футбол» Іды Ліндэ

  • Понедельник, 24 сентября 2018 15:09

Навінка «Выдаўца А. М. Янушкевіча» — кніга шведскай пісьменніцы Іды Ліндэ «Нябесны футбол».

Скандынаўскія літаратуры сёння імкліва ўрываюцца ў славянскі свет. Найболей гэта датычыцца кніг, адрасаваных дзецям. І ўсё ж, прабіваючыся з нечаканымі «фарматамі», шведскія літаратары адкрываюць прасторы, якія, магчыма, яшчэ доўга застануцца неасвоенымі для славянскіх нацыянальных літаратур. Добра гэта ці дрэнна — адказ на пытанне знойдзецца праз часы. А пакуль што прыкметнай з’яўляецца ўвага да творчасці Іды Ліндэ і ў Беларусі. Да творчасці, якая разбурае традыцыі.

Выпусціўшы кнігу аднаго верша «Нябесны футбол», «Выдавец А. М. Янушкевіч», пэўна, акрэслена ставіў перад сабою задачу паказаць новае і дагэтуль неспасцігнутае. А перакладчыца і аўтар ілюстрацый Наталля Паваляева паспрабавала выкарыстаць дзеля гэтага ўсе магчымыя рэсурсы беларускай мовы, пяшчоту і мяккасць нашага роднага слова. «Нябесны футбол» — на разважлівае і вельмі спакойнае чытанне дарослых з дзецьмі. На чытанне сур’ёзнае, калі кожны радок становіцца падставай для ўдумлівасці і пранікнення ў характар мыслення, у псіхалогію тых, з кім гаворыць Іда Ліндэ. Словы дапаўняюць малюнкі. Кніга — цэласны мастацкі свет. І ў выніку не прачытаць яе проста нельга. Да таго ж зойме гэты клопат па часе і сапраўды не шмат болей, чым вы прысвяцілі б чытанню аднаго верша.

Нарадзілася Іда Ліндэ ў 1980 годзе. Працуе ў літаратуры як паэт, празаік і перакладчык. Дзяцінства будучай пісьменніцы прайшло на поўначы Швецыі. Пасля яна перабралася ў Стакгольм. Цяпер выкладае літаратурнае майстэрства ва ўніверсітэце Паўночнай асацыяцыі на востраве Біскапс-Арнё. Адна з першых публікацый — паэма «Запавет Дзяўчынкі-Машыны» (2006 год; у 2017 годзе твор перакладзены і выдадзены па-руску). У паэме — нечаканы погляд на жыццё, а дакладней — адносіны юнай дзяўчыны з мужчынскім светам як адносіны са смерцю. Іда Ліндэ надрукавала зборнік апавяданняў «Стану іншай, калі цябе забуду» (2009), раманы «Прызнанне ў каханні» (2011), «Паехаць на поўнач, каб памерці» (2014; дарожная сага з крымінальным характарам, падзеі ў якой адбываюцца ў родным куточку пісьменніцы — Вестэрбатане).

Мікола Раўнапольскі

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 552 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии