Четверг, 18 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніга перакладаў з Максіма Горкага выйшла па-беларуску

  • Вторник, 09 октября 2018 10:20

У Баранавічах, на Берасцейшчыне, выдавец А. Г. Хахол выдаў зборнічак “Мудрасці вялікага творцы: Максім Горкі”. Укладальнік – М. Маліноўскі, уступнае слова належыць М. Маліноўскаму, пераклаў з рускай мовы М. Маліноўскі. Наклад – 200 асобнікаў.

Асноўным тэкстам папярэднічае даведка “Максім Горкі”. Далей ідзе артыкул правадзейнага члена Геаграфічнага таварыства пры Акадэміі навук СССР Міхася Маліноўскага “Максім Горкі і Беларусь”, у якім згадваецца і пра тое, што М. Горкі першым у свеце пераклаў на рускую мову славуты верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?”. Згадваюцца і іншыя факты, якія яднаюць Максіма Горкага з беларускай тэмай. Цытуецца вядомы ліст аўтара рамана “Маці” да М. Кацюбінскага: “У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала – вельмі цікавыя хлопцы. Так прымітыўна-проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы трошкі такіх якасцей. О, божа! Вось бы добра было!..”

Аснову перакладной кнігі складаюць афарызмы з твораў рускага пісьменніка, якія сабраны ў раздзеле “Мудрасці вялікага творцы”. “Усё прыгожае ў чалавеку – ад промняў сонца і ад малака маці”; “калі праца – задавальненне, жыццё – добрае! Калі праца – абавязак, жыццё – рабства!”; “Моцныя – заўсёды добрыя”; “Каханне – гэта жаданне жыць”.

Дарэчы, і раней выходзіла кніжачка перакладаў М. Горкага ў пераўвасабленні Міхася Маліноўскага – “Гадзіннік” (Баранавічы, 2017). Такія факты цікавыя яшчэ і тым, што сведчаць пра заўсёдную ўвагу да рускай літаратуры з боку перакладчыкаў і чытачоў у Беларусі.

Сяргей Шычко

Прочитано 210 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии