Четверг, 18 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пад ветразем творчасці

  • Пятница, 12 октября 2018 09:11

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясціла абласны літаратурны конкурс «Пачынаецца ўсё з любві...», прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц.

Творчае спаборніцтва праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: моладзь ад 18 да 30 гадоў і дарослыя ад 30 да 40 гадоў. На конкурс прымаюцца нізкі вершаў вольнай тэматыкі агульнай колькасцю не менш як дзесяць. У творчым спаборніцтве не маюць права ўдзельнічаць прафесійныя літаратары, члены пісьменніцкіх саюзаў.

Творы можна дасылаць з 5 кастрычніка па 1 снежня 2018 года на адрас абласнога аддзялення СПБ: 224013, г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605. Пераможцы атрымаюць запрашэнне на свята «Мой Сусвет — кніга», дзе змогуць прадэкламаваць свае вершы. Лепшыя творы будуць апублікаваны на старонках альманаха «Берасцейская Скарбніца — 2019».

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 362 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии