Четверг, 15 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лёгкіх шляхоў не шукаў

  • Четверг, 18 октября 2018 10:41

Уладзіміру Вялічку, які апошнім часам працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Белая Вежа», напрыканцы кастрычніка споўнілася б 75 гадоў. Рэдакцыя «Белай Вежы» тулілася ў адным пакоі, але ў кабінеце заўсёды была сяброўская рабочая атмасфера. Аўтары, якія прыносілі матэрыялы або прыходзілі па справах у Саюз пісьменнікаў Беларусі, часта заходзілі проста павітацца ці проста пагутарыць з гэтым чалавекам...

Уладзіміру Паўлавічу пашанцавала: бацькі вучылі дзяцей не натацыямі, а асабістым прыкладам. Ды і добрых людзей у яго жыцці сустракалася нямала. Час сталення і станаўлення Валодзі выпаў на цяжкі пасляваенны перыяд. Яму пашчасціла: бацька вярнуўся з вайны ў родныя Масевічы, што на Пружаншчыне, жывы. Праўда, у калісьці вялікай вёсцы засталіся ў асноўным жанчыны, дзеці ды інваліды. Павел Вялічка быў таленавіты сталяр і цясляр. Ён ніколі не адмаўляў удовам і сіротам зрабіць калёсы, дапамагчы з рамонтам...

Агульнымі намаганнямі пераадольвалі пасляваенную разруху, будавалі хаты. Усё бясплатна. Такое бескарыслівае служэнне людзям было прыкладам з дзяцінства, гэта ўвасобілася ў характары і справах Уладзіміра Паўлавіча. Якія б высокія пасады ён ні займаў, заўсёды да людзей быў уважлівы, незалежна ад іх статусу, умеў зразумець. Наведваючы малую радзіму, памятаў многіх па імёнах і заўсёды віншаваў з прафесійным святам сваю настаўніцу.

Можна па-рознаму ацэньваць сацыялістычнае мінулае, але нельга адмаўляць тое, што кар’ера многіх будавалася згодна з талентамі і заслугамі. Па службовай лесвіцы Уладзімір Паўлавіч уздымаўся дзякуючы такім рысам характару, як адказнасць, працавітасць, інтэлігентнасць, прыстойнасць. Выдатна вучыўся і браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, у складзе студэнцкіх будатрадаў асвойваў цаліну, працаваў у брэсцкай абласной газеце «Заря» і абкаме партыі, вучыўся ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. І нарэшце атрымаў запрашэнне першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава заняць адказную пасаду ва ўрадавым апараце.

Уладзімір Паўлавіч як памочнік Пятра Міронавіча быў блізкі яму па духу. Іх звязвала агульнасць поглядаў на развіццё рэспублікі ва ўсіх сферах, збліжала падабенства характараў і аднолькавае стаўленне да працы. Шматлікія заслужаныя ўрадавыя ўзнагароды і званні Уладзіміра Вялічкі ў журналістыцы сведчаць пра тое, што яго праца не засталася незаўважаная.

Не шукаў лёгкіх шляхоў Уладзімір Вялічка і ў пераломны перыяд пасля распаду Савецкага Саюза. Па яго ўласнай ініцыятыве на базе былога «Камуніста Беларусі» быў створаны новы часопіс — «Беларуская думка». Пра калег, якія працавалі ў той час з ім, ён не забываў, цікавіўся іх справамі, калі мог — дапамагаў.

Ніколі не адступаць перад цяжкасцямі, добрасумленна рабіць сваю справу — такія якасці моцнай асобы ў поўнай меры выявілася падчас працы Вялічкі ў часопісе «Белая Вежа». У нейкі час выданне з’яўлялася, затым знікала, потым зноў нядоўга выходзіла ў свет. Так было да таго часу, пакуль яго не ўзначаліў Уладзімір Паўлавіч. Неймавернымі высілкамі, абапіраючыся на шматлікіх сяброў, якія ведалі, паважалі яго і давалі для друку на безганарарнай аснове актуальныя матэрыялы, галоўны рэдактар узнавіў часопіс. «Белая Вежа» пачала выходзіць штомесяц і па вартасці была ацэнена ў Саюзе пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Аднак не менш важным, а магчыма, і галоўным дасягненнем, надзейным тылам стала для Уладзіміра Паўлавіча сям’я: жонка Соф’я Іосіфаўна, з якой былі знаёмыя яшчэ са школы, і дзеці, якія заўсёды былі побач, верылі ў яго, суперажывалі ў складаныя моманты.

Пэўны час мне пашчасціла працаваць з Уладзімірам Паўлавічам, намеснікам галоўнага рэдактара. Вельмі цаніла ў ім высокі прафесіяналізм, мудрасць, вялікія душэўныя якасці. А яшчэ ён умеў дараваць. Нават тым, хто яго вельмі пакрыўдзіў.

Таццяна Загвоздкіна

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 407 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии