Четверг, 15 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

2 лістапада адбудуцца XXXІI "Каласавіны"

  • Вторник, 23 октября 2018 12:39

2 лістапада 2018 года  Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у XXXІI навуковай канферэнцыі «Каласавіны», прысвечанай 100-годдзю першага выдання паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» і 95-годдзю паэмы «Новая зямля».

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст., гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, мастацтвазнаўцы, спецыялісты музейнай справы.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:

- літаратуразнаўчы і культуралагічны аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

- разгляд фундаментальных праблем коласазнаўства пачатку ХХІ стагоддзя;             

- кансалідацыя творчых і навуковых сіл вядучых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін замежжа па ўсебаковым вывучэнні і шматаспектнай папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў шырокім грамадскім асяроддзі.

Праблематыка канферэнцыі:

  1. Творы Якуба Коласа ў беларускім друку пачатку ХХ стагоддзя;
  2. Навуковая і грамадская дзейнасць Якуба Коласа;
  3. Коласазнаўства ў ХХІ ст.: вынікі і перспектывы;
  4. Творы Коласа-класіка ў школьнай праграме і ў праграме філалагічных факультэтаў ВНУ;
  5. Праблемы перакладаў спадчыны Якуба Коласа-паэта, празаіка, публіцыста на мовы народаў свету;
  6. Сцэнізацыя і экранізацыя літаратурных твораў Якуба Коласа як адна з надзённых задач сучаснага коласазнаўства;
  7. Асэнсаванне нацыянальных і агульначалавечых праблем у паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка»;
  8. Пераасэнсаванне ідэйнай задумы і вобразнай сістэмы паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»;
  9. Якуб Колас і Куршчына: жыццёвыя калізіі (да 100-годдзя знаходжання Якуба Коласа на Куршчыне);
  10. Творчыя і дзелавыя кантакты паэта перыяду 1920-х–1950-х гг.;
  11. Малавядомыя старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа; 
  12. Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыманні сучаснага пакалення чытачоў; 
  13. Творчасць Якуба Коласа ў кантэксце беларускай і сусветнай літаратур.

 

Да абмеркавання можа быць прынята іншая тэма, сугучная згаданым.

Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў.  

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, іншыя славянскія.

Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў «Каласавіны».

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да 19 кастрычніка 2018 года.

 

Праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Арганізацыйны ўнёсак – 20,00 беларускіх рублёў.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Дырэктар – Зінаіда Мікалаеўна Камароўская − 284 15 84.

Каардынатар канферэнцыі – Ірына Міхайлаўна Казловіч.

284 05 55, +375 44 557 72 27

fax: 284 19 40, 

e-mail: muzeyкЭтот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

www.yakubkolas.by

 

                                                                    

 

Заяўка на ўдзел у XXXІ канферэнцыі «Каласавіны» 

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку____________________________
  1. Месца працы (вучобы), пасада___________________________ 
  1. Вучоная ступень, званне________________________________ 
  1. Працоўны адрас, тэлефон, e-mail (абавязкова!) _____________ 
  1. Тэма даклада, яго аб’ём_________________________________ 
  1. Неабходнасць арганізацыі пражывання____________________
  1. Тэхнічныя сродкі для прэзентацыі_________________________

 

*Усе палі абавязковыя да запаўнення

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Аб’ём – да 6 старонак у рэдактары WORD (RTF), набраных праз 1,15 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 14 ПТ, усе палі – 20 мм, абзац – 10 мм. Першы радок – імя і прозвішча аўтара тлустым шрыфтам, праз радок – назва даклада тлустым шрыфтам па цэнтры. Праз радок – тэкст даклада. Праз радок пасля асноўнага тэксту – спіс выкарыстанай літаратуры (літаратура па цэнтры тлустым, пазіцыі – нумераваны спіс, шрыфт 12 ПТ). Спасылкі ў тэксце падаюцца ў квадратных дужках. Цытаты з мастацкіх твораў выдзялаюцца курсівам, двукоссе абазначаецца як « ». Радкі вершаваных твораў аддзяляюцца дзвюма //.

 

 

Аргкамітэт

 

 

Прочитано 453 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии