Вторник, 11 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прыгоды блізнятак

  • Вторник, 06 ноября 2018 09:05

Кніг для падлеткаў катастрафічна не хапае. На беларускай мове іх асабліва мала. Таму радуе кожнае перакладное выданне. Найперш – спадзяваннем, што да юнага чытача на роднай мове прыйшла тая ніга, чыя вага, чый аўтарытэт ужо засведчаны на мове арыгінала, ды і ў іншых краінах. У мінскім выдавецтве “Тэхналогія” выйшла кніга Эрыха Кэстнера “Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты”.

Можна смела назваць гэты творчы праект, які здзейсніўся дзякуючы перакладчыцы Галіне Скакун, добрай праявай і перакладчыцкіх стасункаў паміж Беларуссю і Германіяй, і выключнай падзеяй у беларускім кнігадрукаванні. Красамоўныя ілюстрацыі Насты Арайс выдатна дапаўняюць расповед пра жыццё дзвюх дзяўчынак, якія на некаторы час патрапілі ў дзіцячы летнік. У цэнтры аповяду – сапраўдныя прыгоды Луізы і Лоты, якія прыехалі з розных мясцін, але знешне вельмі падобныя адна да другой. Зусім як блізняты. “…–  Астралагічныя блізняты? – Расказваюць, што бываюць людзі, абсалютна падобныя адно да аднаго, хоць яны ніякія не сваякі, нават і не далёкія. Проста нарадзіліся ў адну і тую самую долю секунды!..” Так яно ці не – пра гэта вы даведаецеся з кнігі, жанр якой пазначаны як “авантурны раман для дзяцей”.

Дарэчы, гэтая кніга пабачыла свет ўпершыню ў 1949 годзе. Выданню з першых гадоў існавання спадарожнічаў фенаменальны поспех. Уражлівая лічба: толькі па-нямецку раман выдаваўся 160 (!) разоў. Твор перакладзены на многія мовы народаў свету. “Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты” (у арыгінале назва кнігі крыху інакшая: “Падвойная Лотхен”) неаднаразова экранізаваліся. І не толькі ў Германіі, але і ў Індыі, Іране, Карэі, ЗША, Японіі, Швецыі, Вялікабрытаніі. У Індыі сюжэт “Падвойнай Лотхен” стаў асновай пяці фільмаў (яны знятыя ў 1965, 1966, 1967, 1974 і 1976 гадах) – адпаведна на тамільскай мове, на мовах тэлугу, хіндзі, малаялам і канада.

Пяру Эрыха Кэстнера (1899 – 1974) належаць і іншыя цікавыя кнігі, дзе хапае прыгод і розных гісторый. У 1929 годзе быў надрукаваны раман нямецкага пісьменніка “Эміль і дэтэктывы”, які на працягу дзесяцігоддзяў карыстаецца цікавасцю не толькі юных, але і дарослых чытачоў. Досыць папулярнымі сталі і іншыя кнігі Эрыха Кэстнера – “Кропачка і Антон”, “Эміль і трое блізнят”. Цікава, што ў той час, калі Германіяй кіраваў Гітлер, кнігі таленавітага дзіцячага літаратара былі забароненыя і публічна спальваліся. Надзвычайную папулярнасць творы Э. Кэстнера займелі ў Ізраілі ў 1950-1960-я гг, што, безумоўна, вельмі цікава, бо пасля Другой Сусветнай вайны ізраільцяне варожа адносіліся да ўсяго нямецкага. Атрымалася, што Кестнер стаў “паслом міру” паміж Ізраілем і Германіяй.

Апошнія кнігі Эрыха Кэстнера – “Маленькі Макс” і “Маленькі Макс і маленька міс”. Мо з часам і яны будуць перакладзены на беларускую мову?..

Алесь Карлюкевіч

Ілюстрацыя: вокладка аднаго з першых выдання ў кнігі ў арыгінале, выкананая мастаком Вальтэрам Трыерам, 1949.

 

 

Прочитано 515 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии