Понедельник, 21 01 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У лютым пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»

  • Пятница, 04 января 2019 13:36

Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» у лютым 2019 года пройдзе ў Мінску ўжо пяты раз.

Сёлета на сустрэчу беларускіх і замежных паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, літаратуразнаўцаў збяруцца калегі болей як з 20 краін свету. Арганізатары творчага праекта — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая літаратура». Госці з розных краін, як правіла, — з кагорты тых літаратараў, якія ўжо добра ведаюць Беларусь і беларускую літаратуру, прыўнеслі свой асабісты ўклад у прапаганду беларускага мастацкага слова ў сваіх краінах, на сваіх родных мовах.

З Азербайджана, напрыклад, прыедуць пісьменнікі з Цэнтра перакладаў пры Кабінеце міністраў Азербайджанскай Рэспублікі — Афаг Масуд і Яшар Аліеў. Чакаецца вялікая пісьменніцкая дэлегацыя з Казахстана — дырэктар выдавецкага дома «Жыбек Жалы» паэт і перакладчык Бахытжан Канап'янаў, доктар філалагічных навук празаік Нурдаўлет Акыш, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Простор» паэтэса Любоў Шашкова, літаратуразнаўца Святлана Ананьева, дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўэзава Кенжэхан Матыжанаў. Заўважым, што і з Азербайджанам, і з Казахстанам у апошнія гады склаліся добрыя літаратурныя стасункі. У Баку выдадзены шэраг кніг беларускіх аўтараў у перакладзе на азербайджанскую мову — Алеся Бадака, Анатоля Матвіенкі, Мікалая Чаргінца. Казахстанскі часопіс «Простор» неаднойчы рыхтаваў для свайго чытача «беларускія выпускі».

Для абмеркавання надзённых пытанняў культурнага, гуманітарнага супрацоўніцтва ў Мінск прыедуць і пісьменнікі Кітая, ЗША, Манголіі, Літвы, Латвіі, Кыргызстана, Узбекістана, Польшчы... Досыць прадстаўнічай на сімпозіуме «Пісьменнік і час» будзе і дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі.

Мікола Раўнапольскі

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Мастацкае слова як дарога да яднання

Прочитано 115 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии