Вторник, 20 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Калі ласка – хуш кілесэз”: Рэнат Харыс. Расія, Татарстан

  • Вторник, 08 января 2019 08:44

Сябры беларускай літаратуры. “Калі ласка – хуш кілесэз”: Рэнат Харыс. Расія, Татарстан.

Рэнат Харыс – народны паэт Татарстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі. Доўгі час займаўся палітычнай дзейнасцю. Выдаў дзясяткі паэтычных кніг. Сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі. Лаўрэат прэміі Рэспублікі Татарстан імя Габдулы Тукая. Заслужаны дзеяч мастацтваў Татарстана. Заслужаны работнік культуры Чувашыі і Каракалпакіі (Узбекістан). Рэнатам Харысам напісана каля 40 паэм, многія з якіх сталі операмі, балетамі, араторыямі, кантатамі, тэлевізійнымі спектаклямі. Дарэчы, Рэнат Харыс вядомы і як мастак-графік… Але ж літаратура, паэзія, Яе Вялікасць Паэзія – гэта ўсё для яго: і вялікая палітыка, і высокая творчасць, і звычайны побыт…

У мяне перад вачыма на рабочым стале – кніга перакладаў Рэната Харыса “Калі ласка – хуш кілесэз!”: беларускія паэты”. Выйшла ў Казані – сталіцы Татарстана ў 2018 годзе. Наклад – 500 асобнікаў. Мне перадаў яе ў Мінску сам перакладчык – якраз у Дні культуры Татарстана ў Беларусі… З аўтографам, які дазволю сабе працытаваць: “Дарагому Аляксандру Мікалаевічу – з любоўю да беларускага народа і яго паэзіі. Памятаю першую сустрэчу з Вамі! Рэнат Харыс. 4 чэрвеня 2018. Мінск”.

У прадмове да кнігі Рэнат Харыс піша наступнае: “Ці далёка Беларусь ад Татарстана? Калі мерыць вёрстамі, вымяраць часамі, канешне, не блізка. Але гэтая старонка для мяне, чамусьці, вельмі блізкая…

Асаблівая цікавасць да Беларусі ўзнікла ў мяне недзе ў 1971 годзе ў перыяд працы адказным сакратаром Саюза пісьменнікаў Татарстана. Тады старшынёю Саюза пісьменнікаў Татарстана працаваў вядомы паэт Закі Нуры (Нурэтдзінаў Закі Шарафутдзінавіч). Ён часта ўспамінаў пра сваё “лясное” жыццё ў час вайны, калі ён змагаўся супраць фашыстаў у партызанскім злучэнні Канстанціна Заслонава – спярша падрыўніком, затым камандзірам атрада разведкі. Пра гэты перыяд свайго жыцця ён напісаў у кнізе апавяданняў “І мёртвыя помсцілі”. Ганаровы грамадзянін горада Орша Закі Нуры заўсёды падтрымліваў кантакт з беларускімі пісьменнікамі, перакладаў на татарскую мову іх творы і выдаваў кнігі…”

У аўтарскім зборніку перакладаў беларускай паэзіі народны паэт Татарстана змясціў творы Францыска Скарыны, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Міколы Чарняўскага, Віктара Гардзея, Раісы Баравіковай, Леаніда Галубовіча, Міхася Пазнякова, Валерыя Казакова, Міколы Мятліцкага, Уладзіміра Марука, Змітрака Марозава, Алеся Пісьмянкова, Віктара Шніпа, Людмілы Рублеўскай, Алеся Бадака, Марыі Кобец, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі. Напрыканцы пададзены біяграфічныя даведкі пра аўтараў.

… – Канечне ж, 29 паэтаў – гэта далёка не ўся рэтраспектыва беларускага мастацкага слова, – зазначае народны паэт Татарстана Рэнат Харыс. – Таму я, несумненна, працягну і далей працаваць над перакладамі беларускай паэзіі. Тым болей, што зараз у мяне з’явіліся добраахвотныя канскультанты. Я лістуюся і з Алесем Бадаком, і з Віктарам Шніпам. Заўсёды рады іх падказкам, кансультацыям. А яшчэ я вось чаму спяшаўся выдаць зборнік “Калі ласка…”… Веру, што мая кніга падштурхне да перакладчыцкай работы з беларускай паэзіяй і маладых татарскіх літаратараў. У нас зараз актыўна развіваецца справа мастацкага перакладу. І вельмі хацелася б, каб беларуская літаратура ў гэтым развіцці не згубілася, не аказалася па-за ўвагай…

Чытаем далей у прадмове Рэната Харыса: “…У гэтыя ж гады ў вёсцы Печышчы Верхне-Услонскага раёна на беразе Волгі адкрыўся музей класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, эвакуіраванага ў нашу старонку ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У з’яўленні гэтага музея таксама ёсць немалая доля заслуг Закі Шарафутдзінавіча. У гэтым музеі, праз жыццё і творчасць Янкі Купалы, для мяне шырэй адкрыліся дзверы ў свет беларускай літаратуры. Поруч са знаёмымі па школьных падручніках Янкай Купалам і Якубам Коласам паўсталі Максім Танк, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў і іншыя…”

Дарэчы, некалькі гадоў назад у Мінску па-беларуску выйшла кніга Рэната Харыса “Сярэбраны прамень”. Можа быць, і надалей беларускія калегі праявяць сваю ўвагу да пераўвасаблення паэзіі татарскага майстра вершаскладання на беларускую мову?.. Чаму б і не для серыі “Сябрына: Паэзія народаў Расіі”. Крыху раней у гэтай серыі выйшлі зборнікі вершаў народнага пісьменніка Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі “Ранішні вецер у акне” (перакладчык на беларускую – Віктар Гардзей), народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна “Начныя птушкі” (перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі)…

Алесь Карлюкевіч

Фото: kazved.ru

Прочитано 1218 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии