Понедельник, 21 01 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Праект «ЧиталQ&A»

  • Четверг, 10 января 2019 15:26

Стартаваў другі сезон праекта для вучняў сярэдніх і старшых класаў школ «ЧиталQ&A». Ён аб кнігах і пісьменніках, якія пакуль не ўвайшлі ў школьную праграму, аб літаратуры, якая ствараецца ў нас на вачах. Яе аўтары жывуць тут і цяпер, ходзяць разам з намі па адных вуліцах, чытаюць тыя ж навіны, глядзяць тыя ж фільмы. Менавіта па іх творах нашчадкі будуць меркаваць пра наш час і пра нас. З гэтымі пісьменнікамі можна сустрэцца, задаць ім пытанні і, галоўнае, — паспрачацца. 

Прычым пытанні можна задаваць самыя розныя: ад простых «Навошта вы гэта напісалі?», «А ці будзе працяг?» да тых, што звычайна саромеюцца задаць: «А гэты герой, ён жа зусім «цю-цю», навошта вы так з ім?» і «Мы зусім не такія, як у вашых кнігах!». А яшчэ праект разлічаны на чытанне не па абавязковай праграме, а для сябе, толькі для сябе. Яго арганізатарам выступае кніжны фестываль «Горад і кнігі» — штогадовая маштабная кніжная падзея сталіцы, арганізаваная сіламі валанцёраў, улюбёных у чытанне. За чатыры гады існавання фестывалю на ім прайшло больш за 400 кніжных і літаратурных мерапрыемстваў, якія наведала больш за 19 тысяч чалавек.

У другім сезоне праекта «ЧиталQ&A» для ўдзельнікаў падрыхтаваныя цікавыя сюрпрызы. Запрошаны аўтар — Лілія Ільюшына з дэбютнай кнігай «Ключ Дарог» на беларускай мове. Удзельнікі праекта змогуць першымі прачытаць гэты твор яшчэ да яго выхаду ў свет.

Другі сюрпрыз — чытанне кнігі праз мабільны месенджар Telegram. Усе ўдзельнікі атрымліваюць доступ да сакрэтнага чата. У яго з пэўнай перыядычнасцю арганізатары будуць адпраўляць часткі кнігі так, каб усе паспелі прачытаць. Капіяванне тэксту забаронена. Колькасць, памер частак і перыядычнасць вызначаюцца галасаваннем.

Па заканчэнні ўдзельнікі праекта павінны будуць выканаць творчае заданне, каб атрымаць запрашэнне на сустрэчу з аўтарам кнігі. Лілія Ільюшына — беларуская пісьменніца, выкладчыца філасофіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, мадэратар падлеткавага фэнтэзі-клуба.

 

Крыніца: Звязда

Ілюстрацыя: bookfest.by

Прочитано 442 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии