Понедельник, 22 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

  • Вторник, 22 января 2019 11:13

У снежні споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння першага беларускага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча. Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучылася да святкавання і прадставіла ў Мінску і Маскве яркія кніжныя выстаўкі.

У Нацыянальнай бібліятэцы спадчыне Адама Міцкевіча надаюць асаблівую ўвагу, у фондах, акрамя мноства сучасных выданняў, захоўваюцца каштоўныя асобнікі твораў, апублікаваных яшчэ пры жыцці паэта. Пазнаёміцца ​​са спадчынай Міцкевіча можна не толькі заказаўшы ў бібліятэцы рарытэтныя кнігі, але і наведаўшы выстаўку “Першы рамантык”, якая праходзіць у галерэі “Атрыум” да 30 студзеня і дазваляе акунуцца ў літаратурнае жыццё паэта.

Тут прадстаўлены пераклады ключавых твораў Міцкевіча – паэм “Дзяды” і “Пан Тадэвуш”. Цікавасць выклікае і ранняе шматтомнае выданне перапіскі Адама Міцкевіча. Сярод адрасатаў яго лістоў – многія выбітныя людзі свайго часу: польскі філолаг Юзэф Яжоўскі, беларускі паэт, фалькларыст і этнограф Ян Чачот, геолаг і этнограф Ігнат Дамейка, беларускі паэт Томаш Зан. Усе яны – сябры Міцкевіча па аб'яднаннях філаматаў і філарэтаў у Віленскім універсітэце. А яшчэ – французская пісьменніца Жорж Санд, якая актыўна цікавілася творчасцю паэта, і класік рускай літаратуры Аляксандр Пушкін. У перапісцы Міцкевіча з Пушкіным абмяркоўваліся не толькі пераклад апошнім творчасці польскамоўнага аўтара на рускую мову, але і новыя вершы геніяльнага рускага паэта.

Сярод літаратуры пра самога Міцкевіча – даследаванні, якія звяртаюцца да пытання этнічнага паходжання класіка, бо пісаў ён на польскай мове, хоць нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі. Былі ў яго жыцці і літоўскі, і пецярбургскі перыяды, пра што сведчаць кнігі, прадстаўленыя ў экспазіцыі.

На выставе таксама можна ўбачыць выданні, праілюстраваныя польскім мастаком Міхалём Эльвіра Андрыёлі і народным мастаком Беларусі Васілём Шаранговічам. 

mitsk_20_resize.jpg

13 снежня ў рамках святкавання юбілею Адама Міцкевіча Нацыянальная бібліятэка Беларусі прывезла ў Маскву не менш цікавую выстаўку кніг са сваіх фондаў пад назвай “Народжаны ў калысцы беларускай”. У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі прадстаўлены каля 40 выданняў выбраных твораў паэта.

Асаблівай увагі заслугоўвае ўпершыню перакладзеная на беларускую мову Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам паэма “Пан Тадэвуш”, апублікаваная ў Вільні ў 1907 годзе. Таксама сярод выстаўленых кніг – пераклады на беларускую мову Язэпа Семяжона, Браніслава Тарашкевіча, Пятра Бітэля, Якуба Коласа, Максіма Танка, Сержа Мінскевіча і інш. Лірычныя творы на рускай мове прадстаўлены ў перакладах Максіма Славінскага, Восіпа Румера, Сусанны Мар, Канстанціна Бальмонта, Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава і інш. 

8_moskva.jpg

Цікавасць выклічуць не толькі такія знакавыя паэмы, як “Пан Тадэвуш”, “Конрад Валенрод”, “Гражына”, “Дзяды”, але і цыклы санетаў. Сярод экспанатаў – кніга “Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX – пачатку XX стагоддзя”, а таксама самае поўнае выданне яго твораў на беларускай мове з серыі “Беларускі кнігазбор”.

Каштоўнасць спадчыны Адама Міцкевіча бясспрэчная. На сёння існуе мноства перакладаў яго твораў на беларускую, рускую, літоўскую, французскую, англійскую і іншыя мовы. У экспазіцыі, прадстаўленай бібліятэкай у Маскве, – цудоўна выдадзеныя да розных юбілеяў паэта зборнікі арыгіналаў і перакладаў яго вершаў, аформленыя вядомымі беларускімі, рускімі, польскімі мастакамі.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі нямала розных выданняў Адама Міцкевіча. Сярод іх – некалькі дзясяткаў друкаваных асобнікаў, што пабачылі свет яшчэ пры жыцці паэта, якія з'яўляюцца сапраўднымі жамчужынамі калекцыі рэдкіх кніг. Гэтыя каштоўныя выданні трапілі да нас рознымі шляхамі. Некалькі асобнікаў паступіла з бібліятэкі рускага славіста Канстанціна Якаўлевіча Грота. Яна была набыта для галоўнай бібліятэкі краіны ўвесну 1925 года на першых этапах фарміравання кніжнай калекцыі. Сярод рарытэтаў быў і экзэмпляр “Конрада Валенрода”, надрукаваны ў 1828 годзе ў Пецярбургу.

– Гэта першае выданне паэмы, якая адразу стала папулярнай і атрымала магутны рэзананс з-за палітычных алюзій, – распавядае Ксенія Суша, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства. – Акрамя гэтага, у фондах ёсць другі том зборніка “Паэзія Адама Міцкевіча”, выдадзенага ў Парыжы ў 1828 годзе. Уключаная туды паэма “Дзяды” – адзін з самых “беларускіх” твораў Міцкевіча. У наступным годзе аўтар за свой кошт выдаў у Пецярбургу двухтомнік “Паэзія Адама Міцкевіча”, асобнік якога таксама ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы

mitsk_04_resize.jpg

Цікавасць выклікае і чатырохтомнік “Творы Адама Міцкевіча”, які быў надрукаваны ў 1844 годзе ў Парыжы. Незвычайна аформленае выданне таксама трапіла ў Нацыянальную бібліятэку са збораў Канстанціна Грота. Акрамя вядомых паэм і санетаў паэта, тут апублікаваны яго пераклады твораў Байрана, Шэкспіра, Шылера, Гётэ, Петраркі, Дантэ, Лафантэна, Пушкіна, літаратуразнаўчыя і палітычныя артыкулы. У фондах бібліятэкі ёсць і іншыя раннія выданні твораў Міцкевіча, а таксама пераклады з польскай мовы, зробленыя яшчэ пры жыцці аўтара.

– Кожнае з іх – унікальны артэфакт культуры XIX стагоддзя. Яны выпускаліся абмежаваным накладам, праз амаль два стагоддзі такія асобнікі ператварыліся ў рарытэты, і з кожным годам іх каштоўнасць толькі расце, – каментуе Ксенія Суша. – Гэтыя кнігі ўяўляюць вялікую цікавасць з літаратуразнаўчага пункту гледжання, бо яны ўтрымліваюць раннія рэдакцыі мастацкіх твораў, іх першыя варыянты, якія пасля нярэдка падвяргаліся рэдагаванню і праўцы. Такія асобнікі таксама даюць інфармацыю пра асаблівасці выдавецкага працэсу той эпохі, калі яны былі надрукаваны, – працу выдаўца і друкарні, характэрныя рысы мовы, манеры падачы матэрыялу, стварэнне ілюстрацый і г.д.

Аўтар публікацыі: Яна Паляшчук, аддзел суправаджэння інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Падрабязней

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Прочитано 819 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии