Понедельник, 22 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі"

22 сакавіка 2019 года на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31) адбудзецца V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”.

Удзел могуць узяць навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ВНУ, аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў.

Падаць заяўку можна да 1 сакавіка 2019 года.

Кірункі канферэнцыі:

  1. Тэарэтычная і функцыянальная граматыка.
  2. Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі. Моўная карціна свету.
  3. Сацыяльная лінгвістыка.
  4. Мова і стыль мастацкай літаратуры.
  5. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.
  6. Узаемадзеянне моў і праблемы перакладу.
  7. Тэорыя літаратуры. Гісторыя літаратуры. Сучасны літаратурны працэс.
  8. Методыка выкладання мовы і літаратуры.

Фарміраванне секцый будзе адбывацца ў адпаведнасці з названымі кірункамі. Калі колькасць удзельнікаў пэўнага кірунку будзе невялікая, то магчыма аб’яднанне блізкіх па тэме секцый.
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў па выніках правядзення канферэнцыі, а таксама размяшчэнне дакладаў на партале электроннай бібліятэкі БДУ.

Даклады можна прадставіць на беларускай ці рускай мовах.

Заяўкі на ўдзел і кароткія анатацыі дакладаў прымаюцца да 1 сакавіка 2019 г. у электронным выглядзе на адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у канферэнцыі – 10 беларускіх рублёў. Аплата ўдзелу робіцца толькі пераводам грошай на разліковы рахунак ААТ «Белінвестбанк». Рэквізіты для плацяжу будуць дасылацца разам з пацвярджэннем таго, што даклад прыняты да ўдзелу ў канферэнцыі.

Электронны і друкаваны варыянты даклада здаюцца падчас рэгістрацыі.

Завочны ўдзел у канферэнцыі не прадугледжаны.

Падрабязная інфармацыя, форма заяўкі, правілы афармлення, а таксама узор-шаблон афармлення даклада ў прымацаваным файле.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах:+375(29)720-59-96, +375(44)516-11-46 (Вольга Уладзіміраўна Зуева), а на электронную скрыню Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

"Сугучча"

 

Прочитано 826 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии