Среда, 24 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»: узнагароджванне

  • Четверг, 31 января 2019 09:51
У час работы  XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, 10 лютага ў 13-00 у канферэнц-зале НВЦ "Белэкспа" пройдзе цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурса біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечанага беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя і арганізаванага рэдакцыяй часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай гісторыі беларускай літаратуры БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі. Просім прысутнічаць на мерапрыемстве для асвятлення падзеі ў навінах і культурных праектах.
 
Вікенцій Равінскі, Вінцэсь Каратынскі, Франц Савіч, Ялегі Пранціш Вуль, Уладзіслаў Сыракомля,  Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Эліза Ажэшка, Зоф’я Манькоўская, Кастусь Каліноўскі, Янка Лучына, Ян Баршчэўскі… Неардынарныя асобы, драматычныя лёсы. Іх творчая спадчына знайшлі дастаткова поўнае асвятленне ў навуцы, але не ў мастацкай літаратуры. Таму надзённай з’яўляецца задача стварэння хрэстаматыйных ўзораў творчых біяграфій, арыентаваных на моладзевую школьную аўдыторыю, каб біяграфічны жанр як адзін з самых папулярных у ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў адшукаў таленавітых працаўнікоў на ніве беларускай мастацкай прозы.
 
У праведзеным конкурсе ўзялі ўдзел 25 аўтараў розных узростаў і з розных рэгіёнаў Беларусі. Па выніках конкурса быў складзены зборнік, які змяшчае гісторыка-біяграфічныя творы, прысвечаныя жыццяпісам пяці беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя. Астатнія творы-пераможцы друкуюцца ў “Маладосці” у №№ 2 і 3.
 
Святлана Воцінава,
галоўны рэдактар часопіса "Маладосць"
Прочитано 885 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии