Понедельник, 22 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратурны студзень са «Звяздой»

  • Четверг, 31 января 2019 10:24

Прыйшоў час пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, якія “адкрываюць” год у нашым выдавецкім доме.


Людміла Рублеўская. “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”

Добрыя навіны для ўсіх аматараў гістарычнага фэнтэзі! А дакладней для тых, хто з нецярпеннем чакае працягу “Авантур Пранціша Вырвіча” – серыі “раманаў прыгодніцкіх і фантасмагарычных” знакамітай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Па-першае, у хуткім часе пабачыць свет новая, пятая кніга аўтаркі – “Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара”(як толькі гэта адбудзецца – абавязкова паведамім!). Па-другое, у нас увесь час пыталіся, ці не плануецца перавыданне першай кнігі – “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”, бо сёння знайсці яе ў крамах амаль немагчыма. Гэта пытанне гучала так часта, што мы здаліся: шкаляр Вырвіч зноў на арэне! Ва ўсіх тых, хто раней не паспеў пазнаёміцца з захапляльнымі прыгодамі шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вернага спадарожніка доктара Баўтрамея Лёдніка, з’явілася цудоўная магчымасць зрабіць гэта зараз. Галоўным героям давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, здабыць дзіду святога Маўрыкія, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай самім Леанарда да Вінчы... Падзеі рамана адбываюцца ў XVIII стагоддзі – у эпоху авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і чароўных дам, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў. Пазнаёмцеся з Вырвічам-шкаляром – і вам абавязкова захочацца дазнацца, што адбывалася далей з Вырвічам-студыёзусам, Вырвічам-драгуном і нават Вырвічам-здраднікам...

Аляксей Якімовіч. “Прыгоды Белай Мышкі”

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці-казкі: “Зачараваныя Ружы і Белая Мышка” і “Зачараваны Матылёк і Белая Мышка”. Іх галоўныя героі, Белая Мышка і нядобры міфічны хлопчык Чапялейка, увасабляюць сабою вечнае супрацьстаянне дабра і зла. Хто ж пераможа ў гэтым “паядынку”: смелая і сумленная Мышка, якой дапамагаюць дабрадушны дзядуля-садоўнік і яго верны рабенькі певень Пеця, ці хітры Чапялейка, што заручыўся падтрымкай пухленькай непаваротлівай пані Молі?..

Вам абавязкова спадабаюцца не толькі казачныя гісторыі з гэтай кнігі, але і чароўныя ілюстрацыі мастачкі Дар’і Ганчарык-Чарняўскай: вытанчаныя, містычныя, загадкавыя.

Віктар Ляскоўскі. “Антошкин щенок”

Віктар Ляскоўскі – добра вядомы дзецям пісьменнік. Калі вы замовіце яго вершы ці казкі ў бібліятэцы, хутчэй за ўсё пачуеце ў адказ, што ўсе кнігі зараз “на руках”. Ці не гэта лепшы падарунак для аўтара? Пісаць для сучасных дзяцей вельмі няпроста, асабліва вершы: выразнага рытму, дакладнай рыфмы і цікавага зместу недастаткова, патрэбна штосьці незвычайнае, такое, што чапляе, гульня слоў і сэнсаў.

У творах Віктара Ляскоўскага ўсё гэта ёсць. Здаецца, што яны напісаныя самімі героямі, выдумшчыкамі і фантазёрамі. Калі ёсць аўтобусы-гармонікі, то куды схаваліся тралейбусы-раялі і трамваі-саксафоны? Куды будуць ставіць непаслухмяных дзяцей, калі праектаваць і будаваць дамы без вуглоў? Ці сапраўды так небяспечна гладзіць сабаку па хвасце: нават калі вельмі злы, не стане ж ён кусацца хвастом! Так жартуе аўтар і яго героі.

“Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца”. Укладальнік Вячаслаў Паўлавец

 

Палотны выдатнага майстра акварэлі, творчасці якога прысвечаны гэты альбом, захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Польшчы, ЗША... Кніга ўвабрала ў сябе каля 100 рэпрадукцый пейзажаў вядомага мастака, створаных на мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў. Прадчуванне вясны, мелодыі восені і матывы зімы, сцішваючыя ранішнія і задуменныя начныя краявіды, сілуэты Нясвіжа і Полацка, Кракава і Прагі...

Работы Вячаслава Паўлаўца – гэта найчыстая паэзія ў акварэлі, праекцыя чыстых эмоцый ад сузірання прыроды на аркуш паперы. “Больш за ўсё люблю пісаць зімовыя пейзажы і шэры дзень, – дзеліцца мастак. – Пазбаўлены святла, сонца, ён нібы завісае ў Сусвеце. Часу няма. І я думаю: вось выпадак пачаць жыццё з нуля, з самага пачатку. З белага аркуша – у прамым і пераносным сэнсах. Хтосьці скажа: гэта момант ісціны. Я сваімі акварэлямі кажу: гэта момант неўміручасці чалавека, неўміручасці яго душы”.

Яна Явіч. “Утёна во Франции”

Гэта кніга – працяг гісторыі пра цікаўную качачку Уцёну. Маленькая гераіня разам з бацькамі адправілася зімаваць на Блакітны бераг. І зноўку дапытлівая птушачка задае шмат пытанняў, бо хоча даведацца пра ўсё і адразу. Гэтым разам “ахвярамі” цікаўнасці Уцёны сталі яе новыя французскія знаёмыя – качкі Катрын і Сандрын. Ім давядзецца распавесці сяброўцы, ці ёсць нейкая сувязь паміж эльфамі і Эйфелевай башняй, чаму галоўная вуліца Парыжа Елісейскія палі – гэта зусім не палі і якія цікавосткі хаваюць ў сабе Луўр, каралеўская рэзідэнцыя і Дзіснэйлэнд. І няхай наша гераіня шмат што блытае і выдумляе, галоўнае, што яна імкнецца да новых ведаў.

“Утёна во Франции” – не сумная энцыклапедыя і не падручнік. Гэта дзесяць незвычайных гісторый, якія ў казачнай форме пазнаёмяць дзяцей з адной з самых незвычайных краін свету.

Алена Карпенка

Крыніца: Звязда

Прочитано 1001 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии