Среда, 26 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вершы ўкраінскага сябра Беларусі ў перакладах Васіля Жуковіча

  • Пятница, 01 февраля 2019 08:25

Знаны беларускі паэт і перакладчык Васіль Жуковіч выдаў другую кнігу сваіх перакладаў украінскай паэзіі. Зборнік вершаў Тараса Шаўчэнкі, Івана Франка і Лесі Украінкі пад назвай “Энергія запаветаў” выйшаў у 2006 годзе. Наступная кніга – “Любіце Укріану=Любіть Украіну” Валадзіміра Сасюры (Мінск, Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2008).

23 творы – 22 вершы і ўступ да паэмы “Мазэпа” сабраны ў адной кнізе. Арыгіналы Валадзіміра Сасюры і пераклады Васіля Жуковіча. А яшчэ – грунтоўны артыкул-прадмова Васіля Жуковіча “Патрыёт Украіны, сябра Беларусі: Штрыхі да партрэта Валадзіміра Сасюры”. “Валадзімір Сасюра (1898 – 1965) быў шчырым сябрам Беларусі, называў яе сінявокай сястрой Укріаны. З вялікай сімпатыяй пісаў пра нашых творцаў, а Максіа Багдановіча параўноўваў з Міхаілам Лермантавым . Часта наведваў нашу краіну, з многімі творцамі сябраваў, таму не выпадкова называў Уладзіміра дубоўку сябрам, Алеся Александровіча – братам. Балела яго сэрца па Міхасю Чароту, Цішку Гартнаму, Алесю Дудару, па ўсіх ахвярах рэпрэсій 30-х гадоў”, – піша Васіль Жуковіч у прадмове.

У 1948 годзе за кнігу “Каб сады шумелі” (1947) Валадзімір Сасюра быў аблаўрэачаны Сталінскай прэміяй. Сярод іншых твораў кнігі – і верш “Любіце Украіну”, напісаны яшчэ ў 1944 годзе.

Любіце Ўкраіну, як сонца святло,

Як вецер, і травы, і воды…

У шчасці любіце ўсім злыдням назло,

Любіце ў часіну нягоды.

 

Любіце Ўкраіну наяве і ў сне,

Вішнёвую нашу краіну,

У вечнай і новай красе, у вясне,

У мове яе салаўінай.

 

Між братніх народаў, бы ў садзе жывым,

Яна – у вяках з добрым імем.

Любіце Ўкраіну ўсім сэрцам сваім

І справамі ўсімі сваімі.

 

Адзіная ў свеце яна нам, адна

Ў салодкіх прасторавых чарах…

У зорках яна ды і ў вербах яна,

У сэрца кажнюткім удары,

 

У кветцы, у пташцы, у электраагнях,

У песні крылатай, у думе,

Ў дзіцячай усмешцы, дзявочых вачах,

Штандараў узрушаным шуме.

 

Як дзень, як святая світання пара,

Яна і ў палях, і ў дубровах,

У клічы гудкоў, і ў хвалях Дняпра,

І ў воблаках тых парпуровых, –

гэтыя радкі з таго верша, за які геніяльнага ўкраінскага паэта абвінавацілі ў нацыяналізме. Пачала раскручвацца так званая “справа Сасюры”. Яе ахвярай мог стаць і будучы народны паэт Беларусі Максім Танк, які надрукаваў ў восьмым нумары часопіса “Беларусь”  за 1949 год свой пераклад верша “Любіце Украіну”. У звязку з вершам Васіль Грышко каментаваў тыя падзеі ў далёкім замежжы наступным чынам: “… украінскі патрыятызм, нават абменжаваны толькі звычайную любоўю да Украіны, стаў для бальшавікоў небяспечны. Пачаўся спешны адыход назад, на старыя і сталыя пазіцыі безагляднага знішчэння ўсяго ўкраінскага. І тут прыйшла чарговая і, можа, ужо апошняя бальшавіцкая “аперацыя” сэрца Сасюры”.

Чытаем Сасюру ў пеаркладез Васіля Жуковіча далей:

І ў громе гармат, што развеялі ў прах

Прыблуд у зялёных мундзірах,

Ў штыхах, што прабілі ў цемры нам шлях

Да вёснаў і светлых, і шчырых.

 

Юнача! Твой смех для яе хай звініць,

Ты й слёз не хавай ад кріаны…

Не можна народы планеты любіць,

Не любіш калі Ўкраіны!

 

Дзяўчына! З ёй мару табе калыхаць,

Любі яе кожнай хвілінай.

Каханы цябе не захоча кахаць,

Не любіш калі Украіны.

 

Як песню, якую душою пяюць,

Як неба, што ззяе зарою,

Ўсім сэрцам любіце Ўкраіну сваю –

І вечныя будзем мы з ёю!

…Зазірнуўшы ў бібліяграфію Васіля Жуковіча, я звярнуў увагу на тое, што з самага пачатку творчай дзейнасці паэт быў уважлівы да ўкраінскай паэзіі. Ужо ў 1972 годзе – 17 мая брэсцкая абласная газета “Заря” надрукавала яго пераклад на беларускую мову вершаў Пятра Маха “Бохан”, “Пралескі”, “Масток”. Пятро Мах (1934 – 2011) – украінскі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст, песняр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2009). Ганаровы грамадзянін Луцка. 12 верасня 1972 года “Божан” і “Масток” перадрукавала “Чырвоная змена”. У перакладчыцкім арсенале Васіля Жуковіча – пераўвасабленні твораў украінскіх паэтаў І. Чарнецкага, Т. Каламіец, П. Гарэцкага, І. Няходы, Я. Шчогалева, П. Грабоўскага, С. Бурканова і іншых. І творы самога Васіля Жуковіча шмат перакладалі на ўкраінскую мову – Й. Струцюк, М. Чабан, І. Чарнецкі, П. Мах.

Некалькі слоў пра Васіля Жуковіча, які нарадзіўся на Камянеччыне ў 1939 годзе. Паэт скончыў Брэсцкі педадагічны інстытут. Працаваў будаўніком, журналістам, выдавецкім рэдактарам. Аўтар некалькіх паэтычных кніг паэзіі і прозы, кніг для дзяцей. Перакладчык Алішэра Наваі, Махтумкулі на беларускую мову. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама – таварыства “Беларусь – Украіна”. Будзем спадзявацца, што кніга Валадзіміра Сасюры ў перакладзе Васіля Жуковіча выкліча ўвагу і ў Беларусі, і ва Украіне.

Алесь Карлюкевіч

 

 

 

Прочитано 1310 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии