Понедельник, 24 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Музей Янкі Купалы на кніжнай выставе

  • Пятница, 01 февраля 2019 11:08

У межах XXVI Мінскай Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 7 лютага 2019 года:

- а 16-ай гадзіне на прэзентацыю энцыклапедыі “Янка Купала” у 3 тамах, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Персанальная энцыклапедыя «Янка Купала» – гэта знакавая падзея не толькі ў беларускім, але і сусветным літаратуразнаўстве.

Трэці том энцыклапедыі, як і два папярэднія, – плён сумеснай працы выдавецтва, музея і навукоўцаў. Сярод аўтараў энцыклапедычных артыкулаў супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Гэта такія выдатныя даследчыкі, як У.В.Гніламёдаў, В.П.Рагойша, І.Э.Багдановіч, В.А.Максімовіч, І.Г.Баўтрэль, П.В.Васючэнка, Г.К.Тычко, Д.В.Дзядко, А.М.Вабішчэвіч, І.Ф.Штэйнер, В.К.Мароз.

 

- а 17-ай гадзіне на літаратурную вечарыну “Янка Купала і Ўолт Ўітмэн. Песня пра вольны шлях”, у рамках якой адбудзецца прэзентацыя кнігі Ўолта Ўітмэна ў перакладзе Янкі Сіпакова, выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Ўолт Ўітмэн – адзін з найбуйнейшых амерыканскіх паэтаў і адзін з самых перакладаных на беларускую мову амерыканскіх пісьменнікаў. Пачынаючы з 20-х гг. і да цяперашняга часу перакладчыкі звяртаюцца да вершаў паэта са  зборніка “Лісце  травы”.

Помнікі Янку Купалу і Ўолту Ўітмэну стаяць побач на алеі паэтаў у Ароў-парку ў штаце Нью-Ёрк. Іх адкрыццё ў 1973 годзе стала важнай падзеяй у развіцці культурнага дыялогу паміж нашымі краінамі.

Купалава слова і сёння знаходзіць водгук у сэрцах амерыканцаў. Творы паэта, бліскуча перакладзеныя на англійскую мову Ўолтэрам Мэем і Верай Рыч, прагучаць падчас вечарыны, ганаровым госцем якой стане Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі спадарыня Джэніфер Мур. Вершы Ўолта Ўітмэна ў перакладзе на беларускую мову прачытае акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік.

Апошнія на сённяшні дзень пераклады Ўолта Ўітмэна на беларускую мову зроблены Юліяй Цімафеевай, якая прэзентуе новую кнігу перакладаў, а пісьменнік і перакладчык Ганна Янкута раскажа пра гісторыю беларускіх перакладаў Ўолта Ўітмэна.

 

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

 

 

 

 

Прочитано 1205 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии