Воскресенье, 16 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Як прайшоў «кніжны» год?

  • Вторник, 05 февраля 2019 10:09

9665 назваў кніг і брашур летась убачылі свет у нашай краіне — гэта на 0,8 % больш па найменнях і на 10,8 % больш па сукупным тыражы, чым у 2017 годзе. Такую лічбу агучыў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч у Нацыянальным прэс-цэнтры напярэдадні адкрыцця ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша, дзе па традыцыі прадстаўнікі кніжнай галіны з розных краін (сёлета заяўкі на ўдзел даслалі 35 краін) падводзяць вынікі мінулага года, прэзентуюць кніжныя навінкі і адкрываюць для чытачоў новыя імёны аўтараў, вартых увагі. 

«Па традыцыі выстаўка — гэта тая пляцоўка, на якой будзе прадстаўлена айчыннае кнігавыданне за 2018 год, — падкрэсліў міністр, — і наша задача — безумоўна, перадусім адкрыць новыя кнігі і імёны, паказаць гэтыя здабыткі дзякуючы медыйным рэсурсам, а таксама зладзіць дыскусіі, абмеркаванні, прэзентацыі, аўтограф-сесіі, дзе ўдзельнікі маглі б сказаць аб прыярытэтах у развіцці айчыннага кнігавыдання, мастацкай літаратуры, увогуле кніжнай справы».

Калі гаварыць пра Беларусь, то адной з самых знакавых падзей за мінулы год у кнігавыдавецкай галіне нашай краіны стала заканчэнне маштабнай працы над трохтомнай персанальнай энцыклапедыяй «Янка Купала» выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Акрамя таго, беларускія выдавецтвы прадставяць на выстаўцы шэраг іншых цікавых выданняў: так, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пакажа на сваіх стэндах энцыклапедыі «Гарады і вёскі» і «Рэгіёны Беларусі», а таксама серыю кніг «Беларусь спартыўная», прысвечаную ІІ Еўрапейскім гульням у Мінску, «Пачатковая школа» прапануе развівальныя кнігі «Вучымся з Топам», «Народная асвета» прэзентуе серыю Міхася Пазнякова «Свет вакол нас», «Мастацкая літаратура» прапануе кнігалюбам кнігу амерыканскага класіка Уолта Уітмена «Лісце травы» ў перакладзе Янкі Сіпакова. У працяг Года малой радзімы будуць прэзентаваныя кнігі з серыі «100 вершаў»: зборнік «Зямля бацькоў, зямля святая», «Кахання сад і ластаўка вясны» Яўгеніі Янішчыц, «Ніці лёсу» Генадзя Бураўкіна, «Сэрца маё» Пімена Панчанкі, «Я зноўку тут» Міхася Стральцова.

Цэнтральным экспанентам выстаўкі сёлета будзе Расія, якая прадставіць увазе наведвальнікаў больш як 500 кніг. У праграме расійскай дэлегацыі таксама мноства цікавінак, сярод якіх прэзентацыя новых перакладаў санетаў Янкі Купалы, сустрэчы з паэтам Ільёй Рэзнікам, пісьменнікамі Яўгенам Вадалазкіным, Мікалаем Даўгаполавым і іншымі папулярнымі аўтарамі, прадстаўленне культурна-асветніцкай праграмы «Слоўнікі ХХІ стагоддзя» і г. д.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец адзначыў, што Мінская міжнародная кніжная выстаўка — «своеасаблівы экзамен для пісьменнікаў, справаздача аб тым, што мы зрабілі за год». Паводле яго слоў, беларускім літаратарам ёсць чым пахваліцца: актывізавалася супрацоўніцтва з выдавецтвамі, у тым ліку недзяржаўнымі (так, апошнім часам штогод выдаецца да 300 кніг членаў Саюза пісьменнікаў), павялічылася колькасць сустрэч пісьменнікаў з чытачамі, заключаны дамовы з 37 замежнымі пісьменніцкімі арганізацыямі. Акрамя таго, летась Мінск стаў адзіным горадам у свеце, дзе створаны Парк пісьменнікаў — ён з'явіўся каля Нацыянальнай бібліятэкі. А на сёлетняй выстаўцы Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе зрабіць акцэнт на ўзаемадзеянні з кампазітарамі і артыстамі — у прыватнасці, гасцямі пляцоўкі стануць Эдуард Ханок, Леанід Барткевіч, чакаецца прыезд Андрэя Разіна.

Зрэшты, нагадаем, сёлета кніжная выстаўка, якая адкрываецца ўжо заўтра, адпавядаючы свайму слогану «Больш чым кнігі», выйдзе далёка за межы стэндаў «Белэкспа» і пройдзе на пляцоўках кнігарняў, бібліятэк і музеяў, у фармаце літаратурных экскурсій, паэтычных маршрутаў і г. д.

Вікторыя Целяшук

Фота: архіў БЕЛТА

Крыніца: Звязда

Прочитано 978 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии