Суббота, 20 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міжнародны дзень роднай мовы

  • Четверг, 21 февраля 2019 12:51

21 лютага адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы.

Абвешчаная UNESCO дата звязана з падзеямі ў горадзе Дака (Бангладэш) 21 лютага 1952 года. Тады мясцовыя студэнты выйшлі на дэманстрацыю ў абарону права навучання на роднай (бенгальскай) мове. У той трагічны дзень у сутычцы з муніцыпальнымі ўладамі былі расстраляны 5 чалавек.

У свеце Дзень роднай мовы святкуетцца, пачынаючы з 2000 года.

Мэта Міжнароднага дня роднай мовы ад заснавання – захаванне моўнай разнастайнасці ў свеце, унікальнасці, самастойнасці, самабытнасці асобных моў, падтрымка навучання на родных мовах, і, адначасова, заклік вывучаць замежныя мовы.

Да дня роднай мовы прымеркаваны мерапрыемствы ў многіх установах Беларусі – святочныя канцэрты, лекцыі, прэзентацыі выданняў, дыскусіі і іншае. У вядучых навуковых і адукацыйных філалагічных установах роднай мове прысвячаюць цэлы тыдзень з разнастайнымі імпрэзамі.

Партал “Сугучча” віншуе ўсіх з Міжнародным днём роднай мовы! Мы заклікаем любіць сваю родную мову і шанаваць яе найлепшыя здабыткі!

 

“Сугучча”

 

Прочитано 628 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии