Пятница, 22 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Калі б чалавек мог сказаць…

  • Воскресенье, 10 марта 2019 13:05

Пабачыла свет новая кніга паэзіі, прозы і перакладаў беларускай пісьменніцы Анхелы Эспіносы Руіз “Колер крылаў” (Мінск, “Кнігазбор”, 2019).

Уражвае раздзел, які завяршае зборнік, –  “Літаратурныя пераклады”. У ім прадстаўлены пераўвасабленні паэтычных знаходак з розных мастацкіх прастор свету – Бангладэш, Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Чылі, Чэхіі, Японіі. Дзевяць краін, адзінаццаць аўтараў… Паэты розных пакаленняў: Рабіндранат Тагор, Геры Гельд, Пітэр Удэл, Боб Дылан, Федэрыка Гарсія Лорка, Луіс Сэрнуда, Збігнеў Герберт, Святаслаў Логінаў, Пабла Неруда, Ярамір Ногавіца, Чыка Сагава...

“Калі б чалавек мог сказаць пра тое, што кахае,/ Калі б чалавек мог падняць сваё каханне да неба,/ Быццам хмара ў моры святла;/ Калі б, як сцены, якія звальваюцца,/ Каб павітаць праўду, якая падымаецца пасярэдзіне,/ Чалавек мог бы знішчыць сваё цела/ І пакінуць толькі праўду пра сваё каханне,/ Праўду пра самога сябе, / Якая называецца не славай, поспехам альбо амбіцыяй,/А каханнем альбо жаданнем”, – паўтарае следам за Луісам Сэрнудам Анхела Эспіноса Руіз, якая прыйшла ў беларускае нацыянальнае мора з Іспаніі, якая не чужаземкай аказалася ў космасе беларускіх сімвалаў і вобразаў.

З прадмовы паэтэсы да раздзела “Літаратурныя пераклады”: “Было б сумна, калі б не я выкарыстоўвала свае моўныя веды (горшыя ці лепшыя, але наяўныя) дзеля таго, каб па-беларуску прагучалі інтрыгоўныя творы замежных літаратур. У зборніку друкаваліся ўсе пераклады, якія я назбірала за той час, як парую з беларускай мовай. Іх нямнога, але патроху ўсяго: ад бенгальскай класікі да Боба Дылана; ад японскага мадэрнізму да Гарсіі Лоркі”.

Адкрывае раздзел Рабіндранат Тагор. Вялікі паэт Індыі, які пісаў на бенгальскай і англійскай мовах. І зараз, відаць, зусім лагічна (хаця і нечакана!), што лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1913 год Рабіндранат Тагор “залічаны” “ у штат” нацыянальнай літаратуры Бангладэш. Творчасць класіка якраз і сфарміравала літаратуру і музыку Бангладэш. Так, нарадзіўся паэт у Брытанскай Індыі. Адукацыю атрымаў бенгальскую… Ва “Успамінах” Тагор напіша: “Наша духоўнае выхаванне ішло паспяхова таму, што мы вучыліся ў дзяцінстве менавіта на бенгальскай мове… Нягледзячы на тое, што паўсюль сцвярджаліпра неабходнасць англійскага выхавання, мой брат быў дастаткова цвёрды, каб даць на “бенгальскае”. У 1877 годзе якраз Тагор надрукаваў першае апавяданне на бенгальскай мове. З 1890 года паэт жыў у сядзібе веліхарнага маёнтка Шылайдаху (цяпер тэрыторыя Бангладэш)… Як краіна Бангладэш абвясціла аб сваёй незалежнасці 26 сакавіка 1971 года. Гімнам Бангладэш з’яўляецца верш Рабіндраната Тагора “Мая залатая Бенгалія”, які быў напісаны на самым пачатку XX стагоддзя. Бангладэшцы атаясамляюць свае літаратурныя, мастацкія зацікаўленні са зробленым, здзейсненым вялікім Тагорам. І гэта парчула асэнсавала Анхела Эспіноса Руіз. Дарэчы, у кнізе “Колер крылаў” змешчана і яе эсэ “Апошні перыпатэтык”, якое прысвечана аўтару “Гітанджалі”.  Мяне ўразілі такія словы з гэтага тэкста: “… Мне хацелася б, каб вы самі калі-небудзь паразмаўлялі пра літаратуру з чалавекам з Бангладэш. На бенгальскім літаратурным небасхіле ёсць ясныя зоркі неверагоднага хараства, і чытачы не блукаюць цёмнай ноччу. Затое бенгальская літаратура застаецца амаль нябачнай для прадстаўнікоў іншых народаў…”

Чытаем у перакладзе Анхелы “Апошні верш” Тагора:

Ці чуеш ты, як несмяротны час

Ляціць удалеч, мінае нас,

І калясніца часу мкне праз цемру ў небасхіл,

І з вечнай цемнаты нябёс пяе, крычыць, міргае зорны

пыл?

О сябар мой,

У часу тонкай сетцы

Ў палоне я – ляцім, а месяц свеціць.

Дарогу асвятляе нам,

І час мне шэпча ў вуха, “не аддам”…

О сябар мой, бывай!

… У невялікім раздзеле “Літаратурныя пераклады”, які ўсяго толькі частка кніга Анхелы Эспіносы Руіз, пісьменніца пашырыла нашы ўяўленні пра свет паэзіі, пра космас паэзіі, пасяліла ў нашых душах і сэрцах святло далёкіх краін. Дадала нашым развагам пра жыццё новыя хуткасці. І тым самым яна, іспанка па нараджэнню, узбагаціла і беларускі паэтычны свет.

Кастусь Ладуцька

Фота: wiki

Прочитано 459 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии