Четверг, 23 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Блог Юліі Алейчанка. Чалавечыя гульні

  • Понедельник, 11 марта 2019 16:59

Адам Глобус. Казкі сталічныя. Мн., Кнігазбор, 2018.

Чорны чалавек, труна на колах, пікавая дама, прывід ліхтаршчыка… Гарады і мястэчкі жывуць, пакуль жыве іх міфалогія. Легенды ніколі не ўзнікаюць на пустым месцы. У іх – звычкі, традыцыі, іронія, гумар, страхі, расчараванні…

Адам Глобус даўно ўжо запісвае падобныя гісторыі і непасрэдна ўдзельчае ў стварэнні новых. Яго «Дамавікамерон» ды розныя варыяцыі так званых «казак» добра вядомыя чытачам. Пад вокладкай новага выдання – казкі сталічныя: парыжскія, віленскія, мінскія і віцебскія. А чаму Віцебск у гэтай звязцы? Дык сталіца ж мастацкая. Апошні раздзел кнігі – гісторыі «ўваходжання» аўтара ў карціны Казіміра Малевіча.

У сталічных казках – алюзіі на народныя казкі («Конь і сабака», «Кот і сабака»), легенды («Залатыя дранікі», «Мышанё і цмок»), гарадскі фальклор («Белы аўтобус і белы трамвай», «Чырвоная бутэлька»). Заўважная і пераклічка з асноўнымі матывамі міфаэпасу: прыкладам, часта вылучаецца матыў атрымання дапамогі ад нячыстай сілы («Шэры кот», «Раён, дом, чорт» і інш.). Рэагуе пісьменнік і на зводкі крымінальных навінаў: у казках і самаробныя бомбы ў самалёт праносяць («Чырвоная шапка»), і хлопцаў каля клубаў сэксуальных меншасцяў збіваюць («Чорны бурак»). А яшчэ – трапна іранізуе з чалавечых звычак: «Найбагацейшыя з іх [чарцей] на самалётах прылятаюць у Вільню» («Жоўтая вежа»), з праяў ментальнасці: «Святы Ніхто сустрэў святую Ніяк і яны разам выправіліся з Вільні шукаць святую зямлю ў Нідзе» («Пошукі шчасця»).

Створаныя Адамам Глобусам міфічныя істоты з мінскай Асмалоўкі – да болю і паблажлівай усмешкі вядомыя ўсім нам тыпы. Зазіральнік, які прыціскаецца носам да вокнаў чужой кватэры, Вулічнік з вечнымі прапановамі выпіць разам… Гаданні на кававай гушчы, размовы ў мастацкіх майстэрнях, пышныя вулічныя вяселлі – непаўторны каларыт знікаючага раёна магнетычна прыцягвае і выклікае настальгію. Аўтар гуляе з намі і каляровымі кодамі, і дэтэктыўнымі сюжэтамі. А паміж радкоў, як водзіцца, адвечныя філасофскія пошукі. Ці сапраўднага кахання («Рудая кветка»), ці алхімічнай іскры жыцця («Шэрая котка»).

Глыбокія, арыгінальныя думкі выказваюцца і ў дачыненні да праблемы бяссмяротнасці генія. След ад квадратнага донца бутэлечкі «Бессмяротнасці» – і ёсць вядомы ва ўсім свеце «Чорны квадрат»…

Часам жахлівыя і абсурдныя, казкі Адама Глобуса маюць, як ні дзіўна, выражаны гуманістычны пасыл. Калецтва дзяўчыны не замінае шчыраму каханню з боку яе абранніка («Пунсовы вецер»), а выратаваная чалавекам рыбіна даруе яму другое жыццё («Шэры сом»). «У кожнага чалавека свая мерка да велічыні і нікчэмнасці», – слушна прамаўляе аўтар, і мы ўслед за ім здзіўляемся і захапляемся такім стракатым светам людзей.

Юлія Алейчанка

Прочитано 752 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии