Пятница, 22 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь: працяг супрацоўніцтва з КНР

У Мінск для ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Моўная і гуманітарная адукацыя ў эпоху глабалістычных выклікаў” прыехала дэлегацыя Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.

Адна з сустрэч з кітайскімі навукоўцамі прайшла ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. І гэта невыпадкова: менавіта гэты орган дзяржаўнага кіравання звяртае немалую ўвагу на развіццё беларуска-кітайскіх гуманітарных сувязяў. Да ўвагі гасцей з Паднябеснай была разгорнута выстаўка кніжных навінак у галіне кітаістыкі. А гэта – і аўтарскія анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі на беларускую мову Міколы Мятліцкага “Пад крылом Дракона”, “Пялёскі лотаса і хрызантэмы”, і кнігі серыі “Светлыя знакі: Паэты Кітая”, у якой пабачылі зборнікі вершаў Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна і іншых класічных і сучасных аўтараў, пераўвасобленыя на мову Купалы, падручнікі па кітайскай мове, іншыя ўсходазнаўчыя выданні.

– Мы ўражаны, колькі вамі зроблена па прапагандзе кітайскай літаратуры, кітайскага асветніцтва ў Беларусі, – зазначыла падчас сустрэчы прарэктар універсітэта з Пекіна спадарыня Чжу Іэйфэнь. – Але і мы падрыхтавалі падарунак. Параўнальна нядаўна пабачыў свет часопіс “Захад” з публікацыямі твораў беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на кітайскую мову. Ініцыятыва гэтага праекта належыць доктару філалагічных навук спадарыні Чжан Хуэйцінь, якая працуе ў нашым універсітэце. Спадзяёмся на рэалізацыю ў бліжэйшы час і іншых творчых праектаў, якія б спрыялі развіццю беларуска-кітайскіх гуманітарных, літаратурных сувязяў. У свой   час некалькі артыкулаў і рэцэнзій на беларускую тэму з’явіліся ў пекінскім часопісе “Руская літаратура і мастацтва”, які рэдагуе доктар філалагічных навук Ся Чжунсянь.

Удзельнік сустрэчы дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт і празаік Алесь Бадак унёс прапанову выдаць у Кітаі аповесць “Чорны замак Альшанскі” Уладзіміра Караткевіча ў перакладзе на кітайскую мову. Госці з Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў паабяцалі разгледзець гэтую ініцыятыву.

Мікола Берлеж

Прочитано 362 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии