Воскресенье, 26 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Радзімазнаўства. Шлях да Канстытуцыі цягам паўтысячагоддзя

  • Четверг, 14 марта 2019 21:53

Напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адкрылі выставу «Шлях да Канстытуцыі». На вернісажы можна пабачыць канстытуцыйныя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі цягам паўтысячагоддзя. 

Прымеркавана экспазіцыя да 490-годдзя выдання Першага Статута Вялікага Княства Літоўскага, 100-годдзя першай Канстытуцыі Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусіі, а таксама 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод экспанатаў унікальныя рукапісныя і пячатныя помнікі права сярэднявечча, эпохі новага часу і пачатку дваццатага стагодзя.

Адкрываючы выставу, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў, што беларусы маюць векавую прававую гісторыю, якой могуць ганарыцца:

– Мы прымеркавалі гэтую выставу найперш для таго, каб не склалася ўражанне, што беларускай Канстытуцыі і беларускай дзяржаўнасці ўсяго 25 гадоў. Наша гісторыя, традыцыі і культура, у тым ліку прававая, налічваюць стагоддзі, і мы прадставілі тут тыя помнікі прававой культуры, якія дайшлі да сёння.

Асноўны дакумент – гэта статут Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў прыняты 490 гадоў таму і склаў аснову заканадаўства не толькі Беларусі, але і даў падставу для развіцця прававой базы Еўропы. Таксама на выставе прадстаўлена першая еўрапейская канстытуцыя, якая дала пачатак традыцыі стварэння канстытуцый у іншых еўрапейскіх дзяржавах.

Наведаць выставу і пазнаёміцца з гісторыяй развіцця заканадаўства на беларускіх землях можна да 14 красавіка.

Андрэй Сазонаў

Фота аўтара

Крыніца: Звязда

Прочитано 682 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии