Четверг, 27 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Эрдні Эльдышаў – калмыцкі сябра беларускай літаратуры

У Мінску выйшла кніга народнага паэта Калмыкіі Эрдні Эльдышава “Песня кавылю”.

Гэта ўжо не першая сустрэча беларускага чытача з яго творчасцю. Яшчэ раней вершы калмыцкага мастака слова друкаваліся ў беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях. Кнігу “Песня кавылю” пераклаў на беларускую мову старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Трэба заўважыць, што ўжо даўно існуюць добрыя беларуска-калмыцкія літаратурныя сувязі. Яшчэ ў 1960-я гады ў Элісце пабачылі свет кнігі народных песняроў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы на калмыцкай мове. Сярод шчырых прапагандыстаў беларускай літаратуры ў Калмыкіі быў Міхаіл Хонінаў. Нядаўна ў Беразіно калмыцкаму паэту, драматургу, празаіку, перакладчыку і беларускаму партызану М. Хонінаву ўсталявана мемарыяльная дошка. У гэтых мясцінах, на памежжы Міншчыны і Магілёўшчыны, слаўны сын калмыцкага народа партызаніў. За свае баявыя подзвігі быў адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У розныя гады ў Беларусі выйшлі кнігі паэзіі Д. Кугульцінава, М. Хонінава. І зараз у перыядычным друку Беларусі друкуюцца творы Рымы Ханінавай, Раісы Шурганавай, Веры Шуграевай у перакладзе на беларускую мову.

Што да Эрдні Эльдышава, то ён асабіста як старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Калмыкіі прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі перакладаў і публікацый твораў беларускіх аўтараў у Калмыкіі.

Мікола Берлеж

Прочитано 1050 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии