Суббота, 24 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларусь – Азербайджан: развіццё кніжных стасункаў

  • Суббота, 13 апреля 2019 11:59

На постасавецкай прасторы існуе шырокая сістэма кніжных мерапрыемстваў. У яе праграму ўваходзяць кніжныя выстаўкі ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і за межамі: буйныя фестывалі ў Расійскай Федэрацыі – у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Махачкале, Украіне – у Кіеве, Львове, Палтаве, Адэсе, таксама ў Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Літве, Латвіі, Польшчы...

27 – 29 верасня 2019 года ў Баку адбудзецца VI Бакінская Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Арганізатар – Міністэрства культуры Азербайджанскай Рэспублікі. Да ўдзелу ў выстаўцы запрошана і Рэспубліка Беларусь. Падставы на тое самыя аргументаваныя. У Беларусі выходзіць да 10 000 адзінак кніг на год.

Верагодна, анансаванне гэтага кніжнага праекту і досыць папярэдняе. Але з разлікам на тое, што да выстаўкі-кірмашу ёсць час падрыхтавацца і кнігавыдаўцам, і непасрэдна аўтарам, відавочна, ужо сёння варта складаць планы і праектаваць будучыя мерапрыемствы. Дарэчы, стэнд Азербайджанскай Рэспублікі заўсёды выстаўляецца на традыцыйнай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. У ранейшыя гады на выставу прыязджалі і азербайджанскія пісьменнікі, кнігавыдаўцы. Літаратары з Азербайджана ўдзельнічалі і ў іншых асветніцкіх, кніжных мерапрыемствах у Мінску. Гасцявалі ў Беларусі перакладчык, празаік і драматург Камран Назірлі, паэт і перакладчык Чынгіз Алі аглу.

У Беларусі ў апошні час выйшла некалькі кніг, якія так ці іначай звязаны з Азербайджанам, Азербайджанскай Рэспублікай, азербайджанскай нацыянальнай літаратурай. У прыватнасці, дзіцячая кніга Севіндж Нурукызы, кнігі вершаў Лейлы Аліевай, Чынгіза Алі аглу, анталогія сучаснай азербайджанскай паэзіі. Усе гэтыя выданні пабачылі свет на беларускай мове. У літаратурна-мастацкай перыёдыцы Беларусі было змешчана шмат публікацый паэтычных, празаічных твораў азербайджанскімх пісьменнікаў, шэраг літаратурна-крытычных выступленняў азербайджанскай літаратуразнаўцы Ірады Мусаевай. Азербайджанскі паэт і перакладчык Чынгіз Алі аглу ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Стасункі Беларусі і Азербайджана ў галіне літаратуры, культуры, кнігавыдавецкай справы патрабуюць свайго развіцця. І кніжная выстава ў верасні 2019 года – найлепшая магчымасць надаць гэтаму развіццю новыя хуткасці. Можна быць упэўненым, што да верасня ў Беларусі з’явяцца новыя публікацыі твораў азербайджанскіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову. І па традыцыі да гэтай працы далучацца тыя беларускія перакладчыкі, хто ўжо звяртаўся да перакладаў азербайджанскай паэзіі, – Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Рагнед Малахоўскі і шмат хто яшчэ. 

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 1835 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии