Пятница, 18 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выйшаў трохтомнік «Краіна ў агні» з малавядомымі фактамі пра вайну

Найлепшы спосаб супрацьстаяць фальсіфікацыі — праўдзіва падаваць гісторыю на падставе рэальных дакументаў ваеннага часу, упэўнены беларускія вучоныя. Разам з расійскімі калегамі яны падрыхтавалі трохтомнік «Краіна ў агні», які расказвае пра барацьбу савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1945 гадах. Кожны том складаецца з дзвюх кніг. Гэтае выданне ўсебакова і аб'ектыўна асвятляе ваенныя падзеі, паказвае малавядомыя старонкі гісторыі: сюды ўвайшлі як надрукаваныя дакументы з фундаментальных прац, так і раней недаступныя даследчыкам архіўныя матэрыялы. Дзякуючы гэтым кнігам можна даведацца ў тым ліку і пра вызваленне Беларусі. 

А праўда дзе?

Часта людзі, якія глыбока не займаюцца гісторыяй, пачынаюць разважаць пра яе і падаюць усё так, як ім бачыцца. Часам маюць месцы і перабольшанні, калі асобныя падзеі распісваюцца як значныя дасягненні, хоць насамрэч у часы Другой сусветнай вайны не адыгралі значнай ролі. Напрыклад, у студзені 1943 года польскія партызаны зрабілі напад на турму ў Пінску, каб вызваліць двух сваіх таварышаў. Калі немцам стала вядома, што гэта польская акцыя, у Пінску было арыштавана і расстраляна 30 чалавек — беларуская інтэлігенцыя з польскімі прозвішчамі. Ці сапраўды ўчынак партызанаў, які ў розных крыніцах інфармацыі падаецца як подзвіг, быў апраўданы — пытанне.

— Фальсіфікацыі гісторыі пачаліся, калі дакументы, матэрыялы былі закрытыя, — разважае загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Літвін. — Публікаваліся ўспаміны нямецкіх генералаў. Яны перакладаліся, нешта вырывалася з кантэксту і трапляла на старонкі нашых выданняў. Многія лічылі, што такая інфармацыя і ёсць праўда, а гэта не зусім так. Успаміны пісалі і савецкія военачальнікі, але трэба ўлічваць, што не заўсёды яны маглі выказацца, бо існавала цэнзура.

Адна з версій, якую ў свеце спрабуюць навязаць, — быццам дзеянні заходніх саюзнікаў былі вырашальнымі для перамогі над нацысцкай Германіяй. Даследаванні ж, праведзеныя нашымі вучонымі, яскрава дэманструюць, што карэнны пералом адбыўся менавіта на тэрыторыі Савецкага Саюза пад Сталінградам, пад Курскам.

Як падманулі ворага

На жаль, у свеце недастаткова ўвагі аддаецца падзеям, якія ў гісторыі Другой сусветнай вайны былі адзначаны як карэнны пералом. Пасля перамогі ў бітве пад Сталінградам Чырвоная Армія перайшла ў наступленне. Была ўзята ў палон вялікая колькасць нямецкіх салдат і афіцэраў, у тым ліку камандуючы фельдмаршал фон Паўлюс (такое званне Гітлер надаў яму, калі армія ўжо была ў акружэнні, бо па традыцыі нямецкія фельдмаршалы ніколі ў палон не здаваліся). Пасля бітвы на Курскай дузе пачалося пераможнае шэсце Чырвонай Арміі ў 1943 годзе. І адна з самых вядомых падзей таго часу — серыя бітваў за Дняпро.

— Перад вярхоўным камандаваннем, перад савецкім кіраўніцтвам паўстала задача выкарыстаць тыя магчымасці, якія з'явіліся ў выніку перамогі пад Курскам, для таго каб дасягнуць найбольшага эфекту менавіта ў 1943 годзе. Калі мы паглядзім на карту Савецкага Саюза ў той час, то самы блізкі шлях, які трэба было выкарыстаць, — гэта ўдар у напрамку Мінска. Але савецкае ваеннае кіраўніцтва зрабіла па-іншаму. Напрамак галоўнага ўдару быў ад Курска ў бок Данбаса, планавалася выгнаць немцаў з тэрыторыі Савецкага Саюза на правы бок Дняпра, — расказвае Аляксей Літвін.

Для таго каб схаваць напрамак галоўнага ўдару, савецкае кіраўніцтва прыняло цэлы шэраг захадаў. Каб заблытаць ворага, трэба было ўпэўніць яго, што асноўныя дзеянні будуць адбывацца ў Беларусі (так званая Смаленская аперацыя). Упершыню ў гісторыі Сталін прыехаў на Заходні фронт, быццам бы ў вялізнай таямніцы пабываў на Калінінскім фронце і з'ехаў. Тым самым быў дадзены імпульс для нямецкай разведкі, замежных спецслужбаў, што тут вырашаецца самае важнае. Войскі Заходняга фронту павінны былі зрабіць усё, каб не даць магчымасці немцам перакінуць сілы і сродкі туды, дзе рашалася галоўная задача...

У 1943 годзе быў праведзены цэлы шэраг аперацый па выгнанні немцаў на правы бок Дняпра. Каля 700 воінаў Чырвонай Арміі за фарсіраванне Дняпра на тэрыторыі Беларусі атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

У канцы верасня 1943 года быў вызвалены першы раённы цэнтр Камарын, але ў той час пра гэта не паведамлялася ў зводках Саўінфармбюро і наогул пра такі факт доўга не было вядома шырокай грамадскасці.

Раней тыя падзеі, якія адбываліся ў 1943—1944 гадах на тэрыторыі Беларусі, у розных крыніцах закраналіся вельмі мала і павярхоўна. Хаця для нашай зямлі гэты час выдаўся «гарачым». Вызваленне Беларусі пачалося падчас трох аперацый: Чарнігаўска-Прыпяцкай, Бранскай і Смаленскай. На тэрыторыі Віцебшчыны было праведзена больш за дзесяць аперацый, а прасунуцца ўдалося толькі на некалькі дзясяткаў кіламетраў. «Кожны кіламетр руху наперад дасягаўся вялікімі намаганнямі для войскаў Чырвонай Арміі, населеныя пункты за адзін дзень маглі пераходзіць па тры-чатыры разы з рук у рукі», — расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Анатоль Крыварот. — У выгнанні ворага з усходніх раёнаў Гомельшчыны і Магілёўшчыны актыўны ўдзел прымалі партызанскія фарміраванні. З набліжэннем Чырвонай Арміі да межаў Беларусі дзясяткі партызанскіх брыгад, палкоў, асобных атрадаў апынуліся ў прыфрантавой паласе. У якасці галоўных задач перад імі былі пастаўлены наступныя: зрываць арганізаванае адступленне войскаў праціўніка, узяць пад кантроль водныя рубяжы (найперш пераправу цераз Сож) і іншыя камунікацыі і, канешне, ратаваць жыхароў Беларусі ад згону ў Германію і населеныя пункты ад спалення (у немцаў былі падрыхтаваны спецыяльныя групы, задачай якіх было паліць населеныя пункты пры адступленні). Напрыклад, 1-я Гомельская партызанская брыгада выратавала ў той час ад спалення 50 вёсак.

Беларускія сыны

Адна з асаблівасцяў новага даследавання яшчэ і ў тым, што ў ім паказаны ўнёсак беларускага народа (розных груп — генералаў, камандуючых арміямі, франтамі, дывізіямі, Герояў Савецкага
Саюза).

На тэрыторыі нашай рэспублікі існаваў сапраўдны рух супраціўлення, які складаўся з партызанаў і падпольшчыкаў. Можна згадаць і пра пасіўнае супраціўленне насельніцтва, якое не выконвала загадаў акупацыйных улад. І мы павінны гэтым ганарыцца.

Але яшчэ трэба знайсці адказы на многія пытанні. Колькі людзей загінула ў партызанскіх атрадах, колькі было знішчана немцамі яўрэйскага насельніцтва і мірных жыхароў, колькі было забіта салдат і афіцэраў?

— Мы не ведаем паўтара мільёна прозвішчаў людзей, якія ляжаць у нашай зямлі. Так не павінна быць! — заўважае Аляксей Міхайлавіч. — Новыя магчымасці (алічбоўванне матэрыялаў) паспрыяюць таму, што наша гісторыя праз 5—10 гадоў будзе выглядаць па-іншаму.

Мы павінны гісторыю персаніфікаваць, ведаць, хто быў камандзірам дывізіі ці палка, чаму ён лёг на амбразуру, што стаяла перад гэтым.

Алена Дзядзюля

Крыніца: Звязда

Прочитано 1160 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии