Четверг, 27 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Купалаўскім музеі прымалі мангольскага перакладчыка і публіцыста

Літаратурны музей Янкі Купалы наведаў пісьменнік з Манголіі спадар Бадам-Ачырын Галаарыд. 

Мангольскі літаратар не ўпершыню наведваецца ў Беларусь. Гэтым разам ён прымаў удзел у XIV Беларускім міжнародным медыяфоруме, які праходзіў у Брэсце. Але ў спадара Галаарыда ёсць і літаратурныя зацікаўленні. Ён прывёз у Купалаўскі музей адмысловы падарунак – пераклад на мангольскую мову «Санетаў» Янкі Купалы, якія пабачылі свет ва Улан-Батары ў пераўвасабленні менавіта Бадама-Ачырына Галаарыда.

– Падчас размовы з мангольскім госцем мы абмеркавалі розныя тэмы супрацоўніцтва, сяброўства, – расказвае дырэктар музея Алена Ляшковіч. – Спадар Галаарыд выказаўся пра тое, што варта было правесці ў Манголіі выстаўку, прысвечаную жыццю і творчасці Янкі Купалы. Мангольскі пісьменнік займаецца і тэлевізійнымі праектамі. Магчыма, сам лёс народнага песняра Беларусі стане тэмай аднаго з тэлевізійных фільмаў у Манголіі. Была дасягнута дамоўленасць, што ў верасні ў нашым музеі адбудзецца прэзентацыя мангольскай кнігі Купалы. Дарэчы, яшчэ раней ва Улан-Батары асобна была выдадзена па-мангольску паэма «Над ракой Арэсай».

Некалькі слоў пра Бадама-Ачырына Галаарыда. Нарадзіўся ён у 1966 годзе. Закончыў факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага універсітэта ў Екацярынбургу. Працаваў розных перыядычных выданнях, быў галоўным рэдактарам аб’яднання «Манголкіно». Заснаваў выдавецтва «Цаліг» і аднайменную тэлестудыю. Выдаў некалькі зборнікаў нарысаў. Пераклаў на мангольскую мову раман «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, «Гісторыю» Герадота, зборнік апавяданняў Джэка Лондана «Сэнс жыцця». Зараз, пабываўшы ў Мінску, у Брэсце, дзе праходзілі асноўныя мерапреымствы міжнароднага медыя-форума, спадар Бадам – Ачыр Галаарыд вылучае розныя ініцыятывы, якія б спрыялі сцпрацоўніцтву Беларусі і Манголіі ў галіне культуры, літаратуры, мас-медыя.

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 424 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии