Вторник, 22 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Радзімазнаўства. Выйшла кніга з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» аб лагеры для ваеннапалонных у Масюкоўшчыне

«Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных» – пад такой назвай у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» выйшла ў свет чарговае выданне серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці».

Кніга прысвечана адной з самых трагічных старонак Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі – масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных. У 1941-1944 гадах тут былі расстраляны, закатаваны нацыстамі, загінулі ад голаду і эпідэмій звыш 80 тысяч чалавек.

У кнізе таксама расказваецца і аб іншых буйных лагерах ваеннапалонных, у кожным з якіх загінулі дзесяткі тысяч чалавек. Шмат увагі нададзена пытанням увекавечання памяці абаронцаў Айчыны.

Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамім, фотакопіямі архіўных дакументаў.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

 

Прочитано 1213 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии