Воскресенье, 22 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сустрэча з пісьменніцай Алесяй Коршак адбылася ў кніжнай краме «Санет»

2 ліпеня ў кніжнай краме «Санет» горада Слоніма прадстаўнікі выдавецтва «Беларусь» правялі творчую сустрэчу з аўтарам кніг «Беларуская міфалогія для дзяцей» і «Беларускія народныя святы для дзяцей» Алесяй Коршак.

Падчас сустрэчы дзеці даведаліся шмат цікавага аб жыцці продкаў, прыродных з’явах, у якія яны верылі і звязвалі з імі многія падзеі ў сваім жыцці. Як яны праводзілі абрады, прадказвалі надвор’е і нават будучыню.

Таксама аўтар правяла віктарыну, у якой хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі самы актыўны ўдзел і прадэманстравалі цудоўныя веды па гісторыі роднага краю. Самыя актыўныя атрымалі прызы.

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў крамы выклікала і прэзентацыя кніжных навінак, якую правялі супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь». 

 

Падрабязнасці на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 1296 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии