Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Энцыклапедыя нагадае

Тэма Вялікай Айчыннай вайны скразная для супрацоўнікаў выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Сёння гэта грунтоўны даследчы і выдавецкі працэс установы і ў той жа час праца і для будучых пакаленняў энцыклапедыстаў: тэма глыбокая і аб’ёмная. На прэзентацыі ў прэс-цэнтры Дома прэсы выдавецтва прадставіла адразу дзве кнігі — «Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных» (серыя «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці») і «Беларусь партызанская» (у межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае»).


За гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі загінула больш чым 810 тыс. савецкіх ваеннапалонных (лічба не канчатковая). Лагер у Масюкоўшчыне існаваў самы працяглы перыяд: з 1941 да 1944 года. У ім загінула больш чым 80 тысяч чалавек. Выданне «Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных» напоўнена гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, а таксама фотакопіямі архіўных дакументаў. Сярод іншай актуальнай інфармацыі — план лагера і ўцалелыя аб’екты. Як і астатнія выданні серыі, кніга выйшла на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

— Так склалася, што старэйшае пакаленне выхавана на ваеннай гісторыі — мы адчуваем яе на генетычным узроўні. Але існуе матыў перасцярогі, каб за агульнай гісторыяй ваенная не звузілася, — адзначае дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Андрыевіч. — Выдавецтва шукае новыя формы, новыя падыходы, новыя варыянты падачы актуальных тэм, каб яны не згубіліся падчас навучальнага працэсу. Ваенная тэма павінна быць даступная і зразумелая не толькі для старэйшага пакалення, але і для моладзі. Так, выйшаў сігнальны экзэмпляр навукова-папулярнага выдання «Беларусь партызанская», падрыхтаванага на рускай і англійскай мовах. Кніга расказвае пра сувязі партызан з падпольшчыкамі, мірнымі жыхарамі, партызанамі іншых краін, а таксама пра акалічнасці жыцця партызан. Уключаны нават тэкст прысягі беларускага партызана і яго варыяцыі ў розных атрадах (у тым ліку напісаныя ад рукі). Больш чым 80 Герояў Савецкага Саюза з Беларусі атрымалі гэтую ўзнагароду менавіта за партызанскую барацьбу. Іх фотаздымкі канца 1940-х — пачатку 1950-х гадоў змешчаны ў канцы выдання.

У планах «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» — раз на некалькі месяцаў выдаваць кнігі, якія раскажуць пра іншыя трагічныя месцы Беларусі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Дарэчы, хутка з’явіцца ілюстраваная энцыклапедыя спаленых вёсак, у якой акцэнт зроблены на 48 населеных пунктах — пераважна неадноўленых.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Крыніца: ЛіМ

Прочитано 617 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии