Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З музея гісторыі беларускай літаратуры да дня народзінаў Ларысы Геніюш

  • Пятница, 09 августа 2019 11:29

У фондах музея захоўваецца радыёла, якая належала Ларысе Антонаўне Геніюш (1910-1983), 109-годдзе якой прыпадае на сёння. Музычны апарат з’яўляецца адным з першых экспанатаў, які быў перададзены музею ў 1989 годзе праз Уладзіміра Кіслага — мастака і рэстаўратара музея гісторыі рэлігіі ў Гродна.

geniyush1

Хто ведае, можа, калі-небудзь запрацуе стары артэфакт, і на ім зайграе пласцінка з песнямі на словы паэткі, якіх досыць багата назбіралася за гэты час. Вершы Геніюш захоўваюць тужлівую мінорную танальнасць, але пры гэтым і светлыя моманты, такія, як напрыклад, здараліся ў дні яе нараджэння: “Яшчэ адзін дзень нарадзінаў, але ён быў, здаецца, раней. Брыгады ў зоне, лета, цьвіце іван-чай. З раніцы йдуць віншуюць мяне ўсе амаль людзі, усе нацыі. Букетаў няма гдзе ставіць… маўчым, гутарым, крыху спяваем, але найбольшае ў сэрцы й назаўсёды. Нас так многа”. (З кнігі Л.Геніюш, “Споведзь”, Мн., Маст. літ., 1993).

unnamed (1)

Раім і вам “пасядзець” ля радыёлы Геніюш і пашукаць-паслухаць ТОП-5 песень на словы дачкі Беларусі:

  1. “Зорка“ – падляшскага гурта “Белы сон”, які быў адмыслова названы ў гонар аднайменнага верша Ларысы Геніюш;
  2. “Беларуска” – песня ў выкананні Веранікі Кругловай з альбома “Я нарадзіўся тут” (2000),
  3. “Не глядзі на мяне сумным позіркам” – у выкананні Алеся Камоцкага,
  4. “Запяі мне песню” – у выкананні Вольгі Цярэшчанкі,
  5. “На начлезе” – у выкананні ВІА “Песняры”. Акапэльная кампазіцыя была створана Алесем Кацікавым і запісана пры ўдзеле Уладзіміра Мулявіна.

    KP_31294_A

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Прочитано 227 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии