Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Алмаце выходзіць літаратурна-мастацкі альманах “Казахстан–Беларусь”

  • Воскресенье, 11 августа 2019 11:47

У Казахстане рыхтуецца да друку літаратурна-мастацкі зборнік “Казахстан – Беларусь”, на старонках якога будзе прадстаўлена творчасць болей як трыццаці паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў, публіцыстаў з Беларусі.

У розных раздзелах гурнтоўнага выдання, якое ініцыявана добрымі сябрамі беларускай літаратуры – Бахытжанам Канап’янавым, Святланай Ананьевай, Любоўю Шашковай, мяркуецца змясціць творы беларускіх аўтараў на рускай, беларускай і казахскай мовах.

– Веру, што казахскаму чытачу цікава будзе адкрыць паэзію Міколы Мятліцкага, – расказвае паэтэса і перакладчыца Любоў Шашкова, адна з укладальніц альманаха. – Знойдзецца ў зборніку месца і паэме Янкі Купалы “На куццю”, апавяданням Леаніда Левановіча, Валерыя Казакова, і раздзелам з кнігі Уладзіміра Ліпскага “Мая Беларусь”, вершам Юліі Алейчанкі, раздзелу з успамінаў дачкі Янкі Маўра – Наталлі Міцкевіч, артыкулам Івана Чароты, Алеся Карлюкевіча, Алены Стэльмах…

А што да твораў казахскіх пісьменнікаў – як сучаснікаў, так і класікаў, то, аркамя таго, што іх творы будуць змешчаны па-казахску, поруч у альманаху надрукуюць іх пераклады на беларускую мову. Іначай, як кнігай сяброўства і дружбы альманах “Беларусь – Казахстан”, і не назавеш.

Сяргей Шычко

Прочитано 211 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии