Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прастора для шырокага ўваходжання ў свет

  • Воскресенье, 11 августа 2019 12:37

І сёння творы беларускіх пісьменнікаў актыўна перакладаюцца на рускую мову. Як прыклад і той факт, што ў ліпеньскім нумары расійскага літаратурна-мастацкага часопіса “Наш современник” – публікацыя падборкі беларускіх аўтараў.

Традыцыі такой увагі да беларускага мастацкага слова ўжо шмат гадоў. Маскоўскія калегі істотна падтрымліваюць паэтаў і празаікаў Беларусі, даючы магчымасць стаць ім больш вядомымі праз публікацыі ў Расіі. Дарэчы, тыраж расійскага часопіса складае 4 100 экзэмпляраў.

– Мы перакананы, што беларуская літаратура вартая ўвагі расійскага чытача, – расказвае першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Наш современник” публіцыст, літаратурны крытык Аляксандр Казінцаў. – За гады сяброўства з беларускімі пісьменнікамі надрукавалі творы болей як 100 аўтараў. І я для сябе, і адпаведна чытачы адкрылі прозу і паэзію Алеся Бадака, Алены Брава, Уладзіміра Саламахі, ды шмат яшчэ якіх цікавых, яркіх пісьменнікаў.

У ліпеньскім нумары за 2019 год да чытача прыйшлі творы Георгія Марчука, Сяргея Трахімёнка, Вольгі Нікольскай, Анатоля Аўруціна, Міколы Мятліцкага, Алены Крыклівец, Тамары Красновай-Гусачэнка, Алега Ждана. Аўтары ў большасці сваёй у Беларусі добра вядомыя, ды і ў Расіі таксама часта друкуюцца. І ў “Нашем современнике”, “Роман-газете”, “Дружбе народов”, “Литературной газете”, іншых перыядычных выданнях.

А яшчэ да беларускай праблематыкі адносіцца грунтоўнцы публіцыстычны артыкул доктара эканамічных навук Юрыя Годзіна “Расія – Беларусь: па-нашаму альбо ніяк”. Дадзены артыкул – раздзел з кнігі вучонага, спецыяліста па эканамічнай інтэграцыі і эканамічнай бяспецы ў знешнеэканамічнай сферы “Расія – Захад: як зберагчы рускую праваслаўную цывілізацыю”, якая рыхтуецца да выдання ў выдавецтве “Аргументы тыдня”.

Сяргей Шычко

Прочитано 249 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии