Четверг, 19 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адбылася прэзентацыя кнігі-білінгвы ўкраінскай паэтэсы Вікторыі Шэвель

  • Понедельник, 09 сентября 2019 08:13

5 верасня ў кнігарні «Акадэмкніга» адбылася прэзентацыя кнігі-білінгвы пад тытулам «На абцасах / на підборах» украінскай пісьменніцы, арганізатаркі і ўдзельніцы паэтычных імпрэз, асветніцы і папулярызатаркі сучаснай украінскай літаратуры Вікторыі Шэвель. Зборнік выйшаў у беларускім выдавецтве «Галіяфы», пераклады на беларускую мову Міколы Адама і Юліі Алейчанка.

Адкрыла імпрэзу, прывітаўшы ўдзельнікаў і гасцей, заслужаны работнік культуры Украіны і кіраўнік Мінскага грамадскага аб’яднання «Заповiт» Галіна Калюжная, якая распавяла пра свае ўражанні ад прачытання кнігі, падзякавала аўтарцы, а таксама выказала спадзеў на далейшае перакладніцкае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай.

З працэсам падрыхтоўкі выдання, месцам яго ў шэрагу апошніх кніг «Галіяфаў» пазнаёміў пісьменнік, перформер, выдавец, а разам і адказны за выпуск «На абцасах / на підборах» Зміцер Вішнёў.

Аб акалічнасцях супрацы з Вікторыяй Шэвель расказаў паэт, празаік, перакладчык Мікола Адам, адзначыўшы надзвычайную шчырасць украінскай паэтэсы, якая спрычыніла да жадання працы над перакладам кнігі. Цягам вечарыны прагучалі ўлюбёныя творы перакладчыка па-беларуску.

Вядучая вечарыны, рэдактар часопіса «Нёман», паэтэса, перакладчыца Юлія Алейчанка надзвычай чула адгукнулася на творчасць Вікторыі Шэвель, у тым ліку і пра кнігу «На абцасах / на підборах», прачытала свае пераклады, якія ўвайшлі ў выданне, і перадала слова ўкраінскай паэтэсе.

Вікторыя прачытала свае вершы ў арыгінале, сярод якіх было багата прысвячэнняў родным і сябрам. Асаблівае месца ў творчасці пісьменніцы займае лірыка любові і кахання, якой напоўнены зборнік «На абцасах / на підборах».

Напрыканцы мерапрыемства Вікторыя Шэвель падпісала кнігі для ўсіх жадаючых.

Прэзентаванае выданне цяпер можна знайсці на паліцах сталічнай «Акадэмкнігі», а таксама ў крамах выдавецтва «Галіяфы»

Адзначым, што у гэтым годзе пісьменніца ініцыявала выхад у свет паэтычнай анталогіі «Метро всередині нас» (2019). На ўласным кніжным рахунку Вікторыі Шэвель зборнікі паэзіі: «У любові спокою немає» (2011), «Я хочу зливи!» (2013), «Намистинка» (2016), «На абцасах / на підборах» (2019) . Жыве паэтэса ў горадзе Пераяслаў-Хмяльніцкі, дзе працуе сямейным лекарам.  

 «Сугучча»

Фота:  «Сугучча»

 

Прочитано 428 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии