Вторник, 19 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэйтынгі продажаў «Белкнігі»: Ад Віктара Марціновіча да Уладзіміра Караткевіча

  • Вторник, 17 сентября 2019 09:34

ААТ «Белкніга» (у складзе таварыства – болей 100 гандлёвых кропак па ўсёй краіне) падвяло вынікі продажаў кніг айчыннай вытворчасці на беларускай мове.

У лідарах за студзень – жнівень 2019 года – кніга «Гэта Беларусь, дзетка!» (выдавецтва «Харвест», прададзена 308 экзэмпляраў). На другім месцы – «Дзіцячы атлас Беларусі» выдавецтва «Мастацкая літаратура» (прададзена 285 экзэмпляраў). Дарэчы, «Дзіцячы атлас…» знаходзіцца сярод лідараў ужо другі год. На трэцім і чацвёртым месцах – раманы Віктара Марціновіча «Мова» і «Ноч» (выдавецтва «Кнігазбор»; адпаведна – 241 і 239 асобнікаў).

У першую сотню кніг, якія карыстаюцца ў сетцы «Белкнігі» найбольшым попытам, патрапілі і творы іншых сучасных пісьменнікаў і класікаў беларускай літаратуры – Уладзіміра Караткевіча, Паўла Місько, Янкі Маўра, Святланы Алексіевіч, Андруся Горвата, Людмілы Рублеўскай, Міколы Маляўкі, Васіля Быкава, Альгерда Бахарэвіча, Ганны Севярынец, Івана Мележа, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Івана Ласкова, Міхася Лынькова, Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Ягоўдзіка, Зіновія Прыгодзіча, Алеся Карлюкевіча, Франца Сіўко, Андрэя Жвалеўскага, Яўгеніі Пастэрнак, Яўгеніі Янішчыц. Пералік імёнаў – зыходзячы з колькасці прададзеных кніг. Пакупнікі «Белкнігі» з большай ахвотай набывалі ў студзені – жніўні творы У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (прададзена 180 асобнікаў; «Попурри»), «Чорны замак Альшанскі» (144 экзэмпляры; «Попурри»), «Дзікае паляванне караля Стаха» (100 экз.; цяпер ужо – выдавецтва «Беларусь»), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (95 экз.; «Попурри»), «Каласы пад сярпом тваім» (86 экз.; «Попурри»)… Беларускі чытач ахвотна набывае і чытае кнігі неўміручага класіка беларурскай літаратуры многія гады. Нагадаем, што Уладзімір Караткевіч пайшоў з жыцця ў 1984 годзе. У наступным, 2020-м, годзе юбілей аўтара легендарных твораў – 90 год з дня нараджэння аўтара рамана «Каласы пад сярпом тваім».

 

Кастусь Лешніца

Прочитано 670 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии