Версия для печати

Канферэнцыя па вывучэнні Беларусі пройдзе ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў

  • Суббота, 09 ноября 2019 15:19

Пятая па ліку канферэнцыя па вывучэнні Беларусі пройдзе ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў

Цэнтр даследванняў Беларусі, які працуе ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў, даўно займеў аўтарытэт і вагу ў справе беларусазнаўства ў Кітаі. Адзін са складнікаў яго руплівай навукова-практычнай дзейнасці – правядзенне штогадовай канферэнцыі «Даследванне Беларусі і адносін паміж Кітаем і Беларуссю». Як паведаміла доктар філалагічных навук, прафесар Другога Пекінскага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў спадарыня Чжан Хуэйцінь, сёлета яна пройдзе 16 лістапада.

У Цэнтры даследвання Беларусі сабрана ладная бібліятэка беларускіх кніг – недзе болей 300 экзэмпляраў. Выданні на рускай і беларускай мовах. Менавіта дзякуючы ініцыятыўнасці спадарыні Чжан хуэйцінь арганізааваны «беларускі выпуск» кітайскага літаратурна-мастацкага часопіса «Захад». Здзейснены і шэраг перакладаў на кітайскую мову твораў беларускай паэзіі і прозы, якія яшчэ павінны пабачыць свет. У розныя гады ў Цэнтры даследванняў Беларусі Другога Пекінскага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пабывалі беларускія пісьменнікі, журналісты Аляксей Чарота, Вольга Гальпяровіч, Алесь Карлюкевіч.

Сярод тэматычных накірункаў, якія заяўлены да разгляду на канферэнцыі,– «Палітычная, эканамічная і дыпламатычная сітуацыя ў Беларусі»; «Адносіны паміж Кітаем і Беларуссю»; «Узаемаадносіны Беларусі і яе суседніх краін»; «Беларуская мова і выкладанне беларускай мовы»; «Беларуская літаратура і культура»; «Беларуска-кітайскія адносіны ў галіне адукацыі, турызму, навукі, заканадаўства і ў іншых галінах»; «Пераклад з беларускай на кітайскую і з кітайскай на беларускую мовы».

Суарганізатарам навукова-практычнай канферэнцыі поруч з Цэнтрам даследванняў Беларусі з’яўляецца Кітайска-Беларускі аналітычны цэнтр развіцця. Спадзяёмся, што традыцыя правядзення падобнага кшталту навуковых форумаў захаваецца і набудзе яшчэ болей шырокую прастору.

Кастусь Ладуцька

 

Прочитано 514 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии