Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«(Не)страшныя казкі Уладзіміра Караткевіча» ў Багдановічавым доме

  • Вторник, 26 ноября 2019 20:53

Сёння дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Пісьменніку споўнілася б 89 год.

29 лістапада ў 19.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца вечарына «(Не)страшныя казкі Уладзіміра Караткевіча».

Скарбніца фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча поўная нечаканых прадметаў. Не ўсе яны маюць дачыненне да самога Максіма, але ад гэтага яны не робяцца менш цікавымі. Пра адзін з іх і пойдзе гаворка на чарговай імпрэзе серыі «Рэлікт», на якой музей знаёміць наведвальнікаў з нашымі фондамі.

Музей прадставіць аўтограф Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, адрасаваны пісьменніку Адаму Глобусу, які дапаможа даведацца пра гісторыю стварэння «Страшнай казкі», а таксама распавядзе пра свайго знакамітага суседа па лесвічнай пляцоўцы ў доме на вуліцы Карла Маркса.

Удзельнікі імпрэзы паразважаюць пра казачны фармат, пачуццё гумару, узаемасувязі і ўзаемаўплывы ў творчасці, а лірычным складнікам мерапрыемства будуць песні Рамана Яраша на словы Уладзіміра Караткевіча.

 

Адрас: вул. М. Багдановіча, 7А.

Тэлефон для сувязі: +375173344269. Уваход вольны!

Крыніца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Сустрэча ў Facebook

Прочитано 507 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии