Вторник, 23 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Нам буры не страшны…

Працую над успамінамі партызанскага камандзіра 1-й Беларускай кавалерыйскай брыгады Дзенісенки Дзмітрыя Анісімавіча, ён быў вядомы як смелы атаман Міцька. Успаміны ніколі не былі апублікаваныя. У поле майго зроку нечакана трапіла аматарская паэма адной мясцовай дзяўчыны-партызанкі Любы Перавоз – “Мая шчырая думка пра тав. Камандзіра Міцьку”.  Вершы напісаны “у верасні 1943г. Пагарэлка, р-н Мір”, ў паэме 24 чатырохрадкоўі. Не ўсе словы пакуль да канца расшыфравала, але спадзяюся, што ўсё змагу прачытаць.

У партызанах была друкаваная машынка без беларускай літары «і», шрыфт сляпы, таму зразумелыя не ўсе словы, шмат русізмаў, як «сірэнь», «праца», «стіхоў», «хуткія» і іншыя. Але галоўнае, што падкупляе, напісана шчыра, з пачуццём, ёсць мастацкі вобраз партызана – Сокал. Вызначана адно, юная партызанка, медсястра Люба Перавоз валодае паэтычным густам, рытмам і тэхнікай вершаскладання. Прывяду для прыкладу.

 

1. Хоць цёмныя хмары павіслі над намі

І буры так часта бушуюць у нас,

Нам буры не страшны, бо мы ўсе …

Што пройдуць і сонца засьвеціць для нас.

 

4. Ды сколько разоў намагаўся ўжо вораг,

Каб Сокалу быстры палёт  устрымаць,

Каб вырваць з грудзеў яго пылкае сэрца,

І вольныя крылы яго паламаць.

 

16. За гэта вораг над намі памсціўся,

І страшныя меры над намі прыняў,

Спаліў нашы семьі, спаліў нашы вёскі,

Кароўкі і хлеб наш ад нас ён адняў.

 

17. Но гэтым ён нас не ўстрашыў, а толькі,

У грудзях нашых помсты агонь распаліў,

І мсціцца да смерці за родныя семьі

У душы не адзін з нас прысягу злажыў.

 

23.Ты дальняга ўсходу цудоўная кветка,

прынесена страшнай бурай вясны,

Ты ў бурах не згінуў, у нашых абшарах расцвіў,

Як сірэнь з прыходам вясны.

 

Цікава, як далей склаўся лёс той дзяўчыны-партызанкі? Адна старажылка з вёскі Ярэмічы, настаўніца Ганна Уладзіміраўна Бандарык распавяла, што Люба Перавоз пасля партызанкі была заклікана ў войскі дзеючай арміі, Перамогу сустрэла ў Берліне, потым вучылася на курсах медсясцёр, выйшла замуж і з'ехала ў Днепрапятроўск, на гэтым яе сляды губляюцца.

Арыгінал вершаў захоўваецца ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі, але пра пасляваенны лёс дзяўчыны супрацоўнікам нічога не вядома. Два пажоўклых ад часу лістка з мінулага, унізе першай старонкі друкаванымі літарамі падкрэслена: "Працяг на адвароце!".

Нам яшчэ адзін напамін: літаратурнае слова дайшло да нас, сучаснікаў, усё напісанае застаецца.

Можа быць, публікацыя дапаможа адшукаць сляды Любы Перавоз з вёскі Пагарэлка Карэліцкага раёна, знойдуцца яе сваякі, і новыя звесткі дапоўняць адну з тысяч невядомых партызанскіх біяграфій.

 

Ірына Шатыронак, Гродна

Прочитано 3998 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии